У Лідзе аднавілі гістарычны арган за сродкі Юрыя Зісера. Партал, які ён заснаваў, сёння прызналі экстрэмісцкім

У Лідскім Крыжаўзвіжанскім фарным касцёле завяршылі рэстаўрацыю гістарычнага аргана (14/II/P) фірмы «A.A. Homan St. Jezierski w Warszawie» (пабудаваны ў чэрвені 1939 года). Арган ужо гучыць кожны дзень на набажэнствах і ў час прыватных экскурсій. Ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі аргана быў Юрый Зісер, заснавальнік найбуйнейшага інфармацыйнага партала Беларусі, прызнанага сёння экстрэмісцкім.

Партал «Тут.бай «і яго аналагі ў сацыяльных сетках і месенджарах прызналі экстрэмісцкі. Такое рашэнне 13 жніўня вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска па заяве Міністэрства ўнутраных спраў. У спіс забароненых трапілі інтэрнэт-сайт партала, сайт «Зеркало.іо», вадзяныя знакі абодвух сайтаў, каналы ў Telegram, Viber, Twitter, старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Вконтакте, TikTok, а таксама мабільныя дадаткі для смартфонаў. За перапост або захоўванне інфармацыі з пералічаных рэсурсаў чакае адміністрацыйная адказнасць.

Чытайце таксама: Сайт и соцсети одного польского телеканала признали экстремистскими

Капітальны рамонт і рэстаўрацыю аргана правялі ў 2020−2021 гадах. Падрыхтоўчыя працы пачаліся яшчэ ў 2019 годзе, пры жыцці Юрыя Зісера. Да асноўных працаў прыступілі ў 2020 годзе, праз некалькі месяцаў пасля смерці мецэната. Пра гэта расказаў Аляксандр Бурдзелёў, матэматык і аўтар энцыклапедычнага даведніка «Арганы Беларусі», выданне якога таксама спансаваў Зісер.

Фарны касцёл у Лідзе быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі, і знаходзіцца ў 200 метрах ад Лідскага замка XIV стагоддзя, побач і Лідскі музычны каледж. Фота: vedaj.by

Арган у Лідзе Зісер абраў праз некалькі фактараў. Прыход Крыжаўзвіжанскага касцёла — адзін з найстарэйшых у Беларусі, а сам касцёл — галоўны ў даволі буйным горадзе (каля 100 тысяч чалавек) у пераважна каталіцкім рэгіёне. Таксама Зісеру імпанавала адкрытая пазіцыя пробашча касцёла епіскапскага вікарыя па Лідскай акрузе Гродзенскай дыяцэзіі ксяндза-каноніка Уладзіміра Гуляя.

Арган Лідскага касцёла на працягу доўгага часу быў у непрацоўным стане, меў значныя пашкоджанні механізмаў, не хапала трубаў. Няўдалую спробу рамонту і канфігуравання паветранай сістэмы зрабілі толькі ў 1996 годзе.

Асвячэнне і прэзентацыя аргана пройдуць у першай палове верасня.

Юрый Зісер, заснавальнік партала «Тут.бай», займаўся развіццём арганнай культуры Беларусі, быў спонсарам аднаўлення арганаў у розных гарадах. У 2015 ён скончыў Акадэмію музыкі па спецыяльнасці «інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі» па класе аргана, граў дома на навучальным царкоўным электрычным аргане. Зісер аплаціў рэстаўрацыю і майстра для ўстаноўкі аргана для канцэртнай залы ў Мінску ў Верхнім горадзе. Арган аднаўлялі некалькі гадоў і прэзентавалі без гледачоў праз каронавірус у 2020 годзе. Раней Зісер спансаваў аднаўленне арганаў у Нясвіжы і Пінску. Арган у Пінску — адзін з найстарэйшых у Беларусі, яго пабудавалі ў 1836 годзе. За аднаўленне Лідскага аргана ўзяліся адразу пасля завяршэння рамонту аргана ў Пінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024