Ігар Ляшэнка. Фота: БЕЛТА
У гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, упраўленне па кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 23 фізічных асобаў і 21 юрыдычнай асбы. Сярод іх дырэктар «Гродна-Азот» — Ігар Ляшэнка, і Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
Таксама пад санкцыі падтрапілі Алег Гайдукевіч, кіраўнік СК Дзмітрый Гара, Генадзь Давыдзька, прэзідэнт Dana Holdings Нябойша Карыч і іншыя.
Сярод юрыдычных асоб: Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі, Беларуськалій, Абсалютбанк, Dana Holdings, Энерга-Ойл, і іншыя.
«Прызначаныя сёння асобы ўдзельнічаюць ў жорсткім падаўленні мірных пратэстаў; звязаных з інцыдэнтам з Ryanair 23 траўня 2021 года; альбо атрымоўваюць прыбытак ад беларускага рэжыма альбо падтрымліваюць яго за кошт беларускага народа», — напісалі на сайце міністэрства фінансаў ЗША.
Дырэктар «Гродна-Азот» быў прызначаны на пасаду 26 студзеня 2021 года. Да гэтага Ляшэнка ў 2018 годзе быў віцэ-прэм'ерам і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Раней ён чатыры гады ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім». З 2006-га па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…