Урублеўскага, Шчорса, Гарнавых. Якія яшчэ вуліцы ў Гродне будуць рамантаваць бліжэйшым часам

У найбліжэйшых планах у «Рамбудаўтадар» працы па аднаўленні асфальтабетоннага пакрыцця на вуліцах Урублеўскага, Леніна, Васілька, Гарнавых, Паповіча, Ліможа, Гараднічанскай, Урыцкага, Шчорса, Касманаўтаў, Захарава, распавялі на «Гродно Плюс». Таксама пачалі рамонт выезду з Гродна ў бок Парэчча. Гэты ўчастак стане вуліцай будучага мікрараёна ў Грандзічах.

Работы на дарогах пачнуць пасля заканчэння сезоннай замены цепласетак. Аб перакрыцці руху будуць паведамляць дадаткова.

Зараз работы па рамонце ідуць у асноўным у цэнтры горада: на вуліцах Тэлеграфнай, Васілька і Паўлоўскага. Паралельна з заменай асфальту там аднаўляюць плітку і робяць ямачны рамонт. Асфальт ужо выкладзены на вуліцы і завулку Дзяржынскага, на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай, Славінскага, Вясновай і Болдзіна.

Вуліца Васілька. Скрыншот відэа «Гродна Плюс»

У прыярытэце ў «Рэмаўтадара» — аварыйна-аднаўленчыя работы: ліквідацыя правалаў і прасадак на дарогах, прасадкі люкаў, кратаў ліўнёвай каналізацыі і падобнае, распавёў намеснік дырэктара прадпрыемства Юрый Лапціёў. Таксама прыярытэтным ён назваў аднаўленне пацярпелых ад надвор’я дарог у прыватным сектары і прачыстка ліўнёўкі пасля залпавых залеваў.

Таксама ідуць працы на выездзе з Гродна ў бок Парэчча. Там пашыраюць праезную частку і рыхтуюць яе да кладкі асфальту.

Частка трасы ўздоўж Грандзічы-1 і Грандзічы-3 да вуліцы Курловіча стане вуліцай новага мікрараёна.

Шасціпалосная вуліца Курловіча стане, у сваю чаргу, часткай запланаванага вялікага аб’язнога кола вакол Гродна. Аб’язная дарога да яе падыдзе з боку трасы М6, ад новай развязкі, праз вуліцу Карскага. Далей аб’язная пойдзе ў раён камбіната будматэрыялаў і да яшчэ аднаго запланаванага аўтамабільнага моста праз Нёман да вёскі Баля Сольная, пісаў раней AutoGrodno.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025