Юры Меляшкевіч. Фота: Facebook
Пра затрыманне Юрыя Меляшкевіча, намесніка старшыні партыі «Беларускі народны фронт» паведаміў у сваім Facebook Вадзім Саранчукоў.
«Спачатку спыніла ДАІ, знайшлі налепку — даставілі ў РАУС. Узялі тэлефон і ноўт на вывучэнне», — расказаў Вадзім Саранчукоў Hrodna.life. Ён таксама з’яўляецца намеснікам старшыні партыі БНФ.
Вечарам Юрыя адпусцілі, але ў 20:00 «забралі» паўторна. Патлумачыўшы прычыну, што -«Цяпер з вамі хоча пагаварыць угалоўны вышук». Супрацоўнікі МУС правялі паўторны агляд аўтамабіля.
Зараз Юрый Меляшкевіч знаходзіцца на волі. У дачыненні да яго праводзяць праверку. «Сітуацыя выглядае абсурднай, але нічога не паробіш. Спадзяюся на лепшае…», — напісаў Юрый у сваім Facebook.
Юры Меляшкевіч таксама — актывіст руху «За Свабоду», які цяпер знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Удзельнічаў у арганізацыі летніка па аднаўленні старых могілак у вёсцы Ізабелін, ладзіў летнік па прыборцы руінаў пахавання Бохвіцаў у маёнтку ў Падароску.
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў зараз затрыманы ў межах крымінальнай справы. Ён — адзін з абвінавачаных у справе «аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Вядома, што праз праблемы са здароўем яго перавялі ў турэмны шпіталь.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…