На тэрыторыі завода «Гродна Азот» могуць забараніць карыстацца смартфонамі. Гэтае і іншыя пытанні абмяркоўвалі на аператыўнай нарадзе пад кіраўніцтвам гендырэктара прадпрыемства Ігара Ляшэнкі з удзелам старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ «Гродна Азот» Андрэем Ражынскім.
Андрэю Ражынскаму паведамілі, што цяпер разглядаецца закупка кнопкавых тэлефонаў і выдачы дублікатаў sim-картак, піша «Гродненский Химик». З чым можа быць звязана такая забарона, не ўдакладняюць.
Вясной 2021 у Гродзенскай універсітэцкай клініцы забаранілі выкарыстанне асабістых мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, відэакамер, планшэтаў, радыёпрыёмнікаў і іншых электронных прылад у службовы час супрацоўнікам кафедраў, клінікі і студэнтам. Супрацоўнікам дазволілі карыстацца толькі стацыянарнымі і ўнутранымі службовымі тэлефонамі, якія не маюць магчымасць фатаграфаваць і рабіць аўдыёзапіс. Тады змены патлумачылі неабходнасцю захавання ўрачэбнай таямніцы пацыентаў.
Абедзенны перапынак. На думку галоўнага лекара медсанчасткі Віктара Жэгздрына, 30 хвілін-недастаткова для адпачынку. Абмяркоўвалі і неабходнасць устанаўлення перапынку ў розных цэхах у розны час, каб людзі не групаваліся ў сталовых, і магчымасць харчавання ў цэхах паводле прынцыпу раздатачнай сталовай.
Водаправод. Да студзеня 2022 года зробяць пераацэнку і паўторна аформяць дакументы для перадачы гораду гаспадарча-пітнога вадавода ад водазабору «Чэхаўшчызна» да філіяла «Завод Хімвалакно».
Капітальны рамонт у цэхах аміяк-4 і карбамід-4 завершаны. Зараз ідуць падрыхтоўчыя працы да планавых рамонтаў са спыненнем у цэхах аміяк-3 і карбамід-3.
Ліст незалежнага прафсаюза «Гродна Азот». У ім прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі незалежнага прафсаюза звярнуліся з пытаннем калектыўнай працоўнай спрэчкі. На нарадзе сказалі, што рашэнне аб непадаўжэнні кантрактаў тром работнікам прынялі кіраўнікі вытворчых падраздзяленняў, а аднаго са звольненых зноў прынялі на працу. Вырашылі запрасіць на прадпрыемства кіраўніка і юрыста незалежнага прафсаюзу для абмеркавання «непаразумення, якое ўзнікла».
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…