Літва пачала разварочваць парушальнікаў мяжы: прынята афіцыйнае рашэнне

Ноччу з 2 на 3 жніўня літоўскія памежнікі развярнулі некалькі груп мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу. Такім чынам Літва пачала рэалізоўваць прынятае напярэдадні рашэнне аб прымяненні ўсіх магчымых прадугледжаных законам сродкаў, каб не дапускаць парушэння дзяржаўнай мяжы.

Памежнікам дапамагала ваенная паліцыя і кінолагі з сабакамі, піша Delfi са спасылкай на прадстаўніка сілаў аховы дзяржаўнай мяжы Рокаса Пукінскаса.

Фота: DELFI / Orestas Gurevičius

Прасіць прытулку мігрантам цяпер прапаноўваюць толькі законнымі спосабамі - на кантрольна-прапускных пунктах і ў дыпламатычных прадстаўніцтвах.

Прымяненне сілы залежыць ад сітуацыі

«У нас цяпер усё ж ўведзена надзвычайная сітуацыя, яна пагаршаецца, — сказаў віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. — Таму памежнікі усімі законнымі спосабамі могуць развярнуць мігрантаў і паказаць ім, у які бок ім ісці». Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта псіхалагічныя меры і загады. Прымяненне сілы будзе залежыць ад абставін і таго, як настроены мігранты.

Абрамавічус іранізаваў, што парушальнікам мяжы могуць казаць, што яны прыехалі ў Беларусь, любаваліся прыродай, заблукалі, але цяпер могуць працягнуць свой тур па краіне.

Надзвычайнае становішча ў Літве могуць увесці праз тое, што мігрантаў больш няма дзе размяшчаць, адзначыў віцэ-міністр. Яно можа быць уведзена на адрэзку працягласцю 5 км ці ў муніцыпалітэтах, дзе парушальнікі пераходзяць мяжу.

Па словах Абрамавічуса, ужо ёсць спіс іракцаў, якія думаюць пра вяртанне дадому. Тэхнічна гэта складаная працэдура. На прымусовае вяртанне не згаджаецца Ірак.

Відэа з аўтамабілем

Агенцтва Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў Frontex дапамагае Літве патруляваць мяжу. 1 жніўня пры патруляванні на верталёце ў Шальчынінкскім раёне супрацоўнікі Frontex зафіксавалі групу парушальнікаў мяжы, за якой ехаў аўтамабіль. Транспартныя сродкі такога тыпу выкарыстоўваюць беларускія памежнікі, піша Delfi са спасылкай на прэс-рэліз МУС.

«Міграцыя можа быць толькі легальнай»

2 жніўня ўсе літоўскія ведамствы, адказныя за ахову дзяржаўнай мяжы, абавязалі прымаць усе неабходныя і прадугледжаныя законам меры, каб парушальнікі не змаглі перасякаць мяжу ў забароненых месцах. Такое рашэнне прыняла кіраўніца МУС Літвы, кіраўніца аперацый дзяржаўнай надзвычайнай сітуацыі Агне Білатайтэ, паведамляе Delfi. Памежнай службе Літвы дазволілі разварочваць парушальнікаў мяжы і вяртаць іх у Беларусь.

Людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньваць як злачынцаў, адзначыла Білатайтэ.

Фота: DELFI / Andrius Ufartas

«Міграцыя можа быць толькі легальнай. Нелегальная міграцыя як частка гібрыднай атакі толькі кампраметуе інстытут абгрунтаванага палітычнага прытулку», — адзначыў у Facebook старшыня парламенцкага Камітэта па нацбяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас.

З пачатку 2021 года мяжу Беларусі і Літвы незаконна перасеклі больш за 4000 чалавек. Літва размяшчае іх у абсталяваных лагерах для ўцекачоў недалёка ад мяжы. Там пачалі ўспыхваць канфлікты з боку мігрантаў, таксама незадаволеныя мясцовыя жыхары. Літва ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю і пачала ўсталёўваць там бар’ер з калючага дроту.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024