Пасярэдзіне - Андрэй Сакалоўскі. Мы замазалі твары міліцыянтаў, бо раней нам намякалі, што гэта могуць палічыць "разгалашэннем асабістых звестак". Фота: Алена Кавальчук
Андрэя Сакалоўскага прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне вынеслі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня. Гродзенец застанецца пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу.
Па арт.342 КК яму прызначылі два гады абмежавання волі, паводле арт.364 КК — два гады пазбаўлення волі. Раней яго асудзілі на тры гады калоніі за махлярства. Такім чынам, адно пакаранне паглынула іншае.
Андрэй таксама заплаціць 700 рублёў кампетэнцыі маральнай шкоды па іску пацярпелага амапаўца «Лабкова». Ён запытваў 1 000 рублёў. Таксама Сакалоўскі аплаціць дзяржпошліну — 87 рублёў.
Прысутныя дзякавалі Сакалоўскаму. Ён будзе абскарджваць прысуд.
Андрэй у апошнім слове сказаў усяго тры фразы — падзякаваў за падтрымку сям'і і блізкім, а таксама тым, што прыходзіў у суд.
Раней пракурор Сяргей Пятрашка запатрабаваў Андрэю Сакалоўскаму 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з улікам папярэдняга прысуду — Сакалоўскага летась асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай за махлярства. Адвакат лічыла, што абвінавачанага трэба апраўдаць. Андрэй віну не прызнаў. На працягу следства ён не даваў паказанняў.
Дырэктара прыватнай фірмы Андрэя Сакалоўскага судзіла Маргарыта Ланцэвіч у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. 38-гадовы Андрэй жанаты, у яго шасцігадовае дзіця. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Паводле версіі дзяржабвінаваўцы Сяргея Пятрашка, які замяніў Нічыпарука, 6 верасня 2020 года Андрэй узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Чацвёра з пяці аманаўцаў адмянілі іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Двух з 12 амапаўцаў адвакатка папрасіла прыбраць з ліку пацярпелых.
Таксама ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня судзілі Грабіцкага паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…