У Парэччы 1 жніўня пройдзе новае свята — у гонар найстарэйшага вакзала. Праграма

1 жніўня ў аграгарадку Парэчча адбудзецца свята, прысвечанае чыгуначнаму вакзалу. Пройдзе канцэрт «Парэчскі экспрэс», будзе працаваць фотавыстава, інтэрактыўныя пляцоўкі, выязны гандаль, у тым ліку рамеснікі.

Будынак чыгуначнага вакзала ў Парэччы — найстарэйшы ў Беларусі. Ён быў адкрыты ў 1862 годзе. Яму і прысвяцілі новае свята. Сам пасёлак вядомы з 1660 года.

«Дасць старт святу духавы аркестр Парэчскай дзіцячай школы мастацтваў, шырока вядомы далёка за межамі нашага рэгіёну», — расказала на «Беларусь сегодня» кіраўніца справамі Парэчскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Цівончык.

Актыўнасці арганізуюць на самой станцыі і ў яе ваколіцах. У канцэрце возьмуць удзел творчыя калектывы з Луцкаўлян, Квасоўкі, Азёр, Верцялішак, дзіцячы ансамбль і гурт Seven Fold Brass Band з Парэчча. Краязнаўчы цэнтр парэчскай бібліятэкі прадставіць тэматычную літаратуру ў праекце «Вакзал, які чытае». Запланаваны квэст па аграгарадку, паказальныя выступленні кінолагаў, дзіцячая праграма. З 17.00 да 19.00 можна будзе трапіць на экскурсію ў музейны пакой вакзала. Для дзяцей будуць працаваць атракцыёны. Свята завершыцца дыскатэкай на пляцоўцы ля Парэчскага цэнтра культуры.

Чытайце таксама: Железную дорогу из литовского Друскининкая до белорусского Поречья все же восстановят. Это уже реальные планы

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025