Курган славы ў Гродне. Крыніца фота: fotokto.ru
41-гадовага жыхара Гродна затрымалі памежнікі пры спробе пакінуць Беларусь, паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара МУС. На мужчыну выйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Узбуджана крымінальная справа.
Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на флагштоку Кургана славы ў Гродне ноччу 11 ліпеня.
У відэароліку, знятым УУС Гродна, мужчына распавядае, што ён прыехаў на ровары да кургана, замацаваў бел-чырвона-белае палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і ўзняў сцяг.
Па кадрах відэа чытачы Hrodna.life пазналі ў затрыманым бізнэсмэна Ігара Бузука.
Крымінальная справа супраць гродзенца распачатая за здзек з дзяржаўнага сцяга. Пакаранне за гэта — ад штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў.
Здымалі БЧБ-сцягі ў Гродне пажарныя. Міністр МНС Вадзім Сіняўскі, які ў 2020 годзе быў кіраўніком УУС Гродна, 26 ліпеня сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, што ратавальнікі і далей будуць змагацца з «фашысцкімі сімваламі», маючы на ўвазе бел-чырвона-белую сімволіку.
Чытайце таксама: Вадим Синявский стал новым главой МЧС Беларуси. Он руководил милицией Гродно, разгонял протесты и извинялся за насилие
«У цяжкадасяжныя месцы маглі прыбыць толькі ратавальнікі, — кажа міністр. — Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць [здымаць БЧБ-сцягі]. Дзякуй богу, нам удалося прайсці гэты этап няпросты, складаны».
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…