Суд прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі канала «Б****т» экстрэмісцкімі.
Рашэнне пра гэта прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 27 ліпеня. Падставай сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС. У дакуменце, фота якога размешчана ў канале МУС, пералічаныя сайт тэлеканала, Telegram-канал, профілі ў Facebook, ВКонтакте і Instagram. Пазней, пасля абнаўлення Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі, стала вядома, што забароненае таксама любое выкарыстанне лагатыпа канала, а таксама надпісаў на кірыліцы і лацінцы: «Б****т» і «B****T».
9 ліпеня суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал Hrodna.life. Ён больш недаступны. Рэдакцыя стварыла новы канал t.me/hrodnalike, не забаронены і бяспечны для чытачоў і для нас. Акрамя таго ў 2021 годзе за тое, што міліцыя знайшла на сайце матэрыялы аднаго з забароненых Telegram-каналаў, рэдакцыя атрымала штрафы ў 12 600 рублёў, 725 рублёў (галоўнаму рэдактару як фізічнай асобе) і 14 500 рублёў. За гэта ж судзілі і галоўнага рэдактара сайта Newgrodno.by.
З лютага 2021 года пачалі аб’яўляць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння суда рэсурсы, прызнаныя забароненымі, уносяць у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.
Для падпісантаў мае значэнне не рашэнне суда, а ўнясенне інфармацыйных матэрыялаў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта робіць Міністэрства інфармацыі пасля атрымання копіі рашэння суда.
Сама падпіска на уключаныя ў спіс рэсурсы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісантам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытайце тут.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…