Квартал таўнхаусаў у Кракаве
Квартал на 57 участкаў з таўнхаусамі з’явіцца ў мікрараёне Баранавічы-9. Гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у абмеркаванні планіроўкі і архітэктуры новага аб’екта з 4 па 30 жніўня.
Пра пачатак грамадскага абмеркавання праекта «Група аднакватэрных блакаваных жылых дамоў у мікрараёне „Баранавічы-9“ у г. Гродна» інфармуе сайт Гродзенскага гарвыканкаму.
Згодна з праектам у Баранавічах-9 прапануюць пабудаваць 1−2-павярховыя блакаваныя жылыя дамы з індывідуальнымі ўчасткамі. Агульная колькасць участкаў - 57. На кожным з іх прадугледжана адно парковачнае месца і гаспадарчая пабудова.
Да таунхаусов з боку вуліц плануюць зрабіць заезды з цвёрдым пакрыццём. У мікрараёне хочуць пракласці тратуары і веладарожкі, іх працягласць — больш за 2 кіламетры. Месцы, свабодныя ад забудовы, прапануюць азеляніць газонамі і хмызнякамі.
Дзе пабудуюць новы квартал
Участак пад забудову блакаванымі аднакватэрнымі жылымі дамамі размешчаны паміж вуліцамі Гродзенскай і Юбілейнай. З паўднёвага боку ён мяжуе з індывідуальнай жылой забудовай і вадаёмам, з заходняга — з участкамі мікрараёна Баранавічы-10.
Калі будзе абмеркаванне
Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 4 па 30 жніўня 2021 года.
Убачыць экспазіцыю праекта можна з 4 па 20 жніўня 2021 года ў вестыбюлі ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: плошча Тызенгаўза, 3 (у працоўныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00).
Прэзентацыя праекта запланавана на 15.00 18 жніўня 2021 года. Яна пройдзе ў будынку гарвыканкама па адрасе: плошча Леніна, 2/1, кабінет 202 (2 паверх).
Куды адпраўляць прапановы
Заўвагі і прапановы гарвыканкам прымае з 4 па 30 жніўня 2021 года ў пісьмовай або электроннай форме па такіх адрасах:
У Гродне першы квартал з таўнхаусамі - Ласосна-4 — узвёў «Гроднажылбуд» ў 2017 годзе. Зараз участкі для забудовы блакаваных жылых дамоў ёсць ў многіх гродзенскіх раёнах — Зарыцы, Баранавічах, Забалаці, Пагаранах-Кашэўніках. Ідэю будаўніцтва жылля такога тыпу падтрымлівае мэр Гродна Мечыслаў Гой — ён «хоча бачыць ускраіны горада забудаванымі на амерыканскі манер», піша «Вечерний Гродно». Па інфармацыі выдання, участак у мікрараёне Баранавічы-9 будзе забудоўваць кампанія «Палессежылбуд».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…