Мікалай Салянік пры затрыманні на адной з акцый. Фота: Руслан Кулевіч
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік памёр у ноч на 24 ліпеня. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго дачка Дар’я.
«Сёння ноччу
«Мы шмат размаўлялі з ім пра жыццё Беларусі і палітычную сітуацыю ў краіне, — напісала Наталля Стрэльчанка. — З нашых гутарак хачу сказаць, што сёння памёр патрыёт нашай Беларусі, які ўсім сэрцам аплакваў лёс краіны ў такой цяжкай для яе сітуацыі, шукаў шляхі і многае рабіў для выхаду з гэтай сітуацыі. Мяркуючы па ўсім, яго сэрца гэтак жа не перажыло падзеі мінулага года. Шчырыя спачуванні родным і блiзкiм!»
«Спачуванні родным і блізкім. Беларусь збяднела яшчэ на аднаго шчырага чалавека, адданага змагара з рэжымам», — напісаў Валерый Пазнякевіч.
Мікалаю Саляніку было 66 гадоў, ён — сябра Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Інвалід другой групы па хваробе сэрца. Быў вядомы сваімі перформансамі і неадназначнымі выказваннямі.
Мікалая неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасля затрыманняў ён часта трапляў у бальніцу з гіпертанічным крызам.
Развітанне пачнецца ў 9.00 26 ліпеня ў Марфінскай царкве па адрасе вул. Прыгарадная, 1. Адпяванне пройдзе ў 11.00. Пахаваюць Мікалая Саляніка на могілках Аульс.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…