Навіны

Чытачы Hrodna.life прапанавалі кандыдатаў на «Чалавека года Гродзеншчыны»

У Гродзенскім аблвыканкаме 17 ліпеня далі званне «Чалавек года Гродзеншчыны» семярым «выбітным жыхарам». Рэдакцыя Hrodna.life прапанавала чытачам скласці альтэрнатыўны спіс годных грамадзян. 16 чытачоў да 20 ліпеня прапанавалі свае варыянты. Сярод намінантаў ёсць адзінаццаць мужчын і пяць жанчын. Гэта грамадскія актывісты, журналісты, блогеры, святары і былыя чыноўнікі. Двое з іх памерлі ў 2020 і 2021 годзе.

Сярод вашых варыянтаў сустракаюцца імёны журналістаў Hrodna.life. Дзякуй, нам прыемна!

  • Ермашук Вадзім (Вадзімаці) — блогер, называе сябе «Народным дэпутатам». У сваім акаўнце Instagram Вадзім, у тым ліку, распавядае пра судовыя справы, распачатыя пасля выбараў. Яго кандыдатуру прапанавалі тройчы.
  • Юрый Караеў і Уладзімір Каранік — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці і старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
  • Руслан Кулевіч — аўтар Hrodna.life, быў затрыманы 11 жніўня 2020 года, пасля чаго трапіў у бальніцу з пераломамі рук. З’ехаў за мяжу.
  • Аляксей Шота — дырэктар і галоўны рэдактар Hrodna.life, як прадстаўнік фірмы быў затрыманы па справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, выплаціў некалькі штрафаў па гэтай справе.
  • Сяргей Ціханоўскі — палітвязень, муж Святланы Ціханоўскай.
  • Георгій Рой — святар, былы настаяцель Пакроўскага сабора.
  • Віктар Шумель быў дырэктарам ЦСК «Нёман» у Гродне. Падчас перадвыбарнай кампаніі ён стаў першым дзяржслужачым, які публічна выказаўся на тэму прымусовага збору подпісаў за Лукашэнку. Шумель выйшаў з дзяржаўнага прафсаюза, выступаў на мітынгах прыхільнікаў пераменаў і ўвайшоў у каардынацыйную раду. У жніўні ў мэтах бяспекі ён выехаў з Беларусі. Яго кандыдатуру прапанавалі двойчы.
  • Канстанцін Шышмакоў. 29-гадовага Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея, 18 жніўня знайшлі мёртвым. На выбарах ён працаваў у выбарчай камісіі, але адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. 15 жніўня мужчына знік.
  • Вольга Вялічка — дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса, была членам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка, незалежным назіральнікам, спрабавала стварыць савет народнага даверу ў Гродне. Удзельнічала ў пратэстных акцыях. Адседзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел у мітынгу і атрымала штраф. З’ехала ад пераследу за мяжу.
  • Святлана Ціханоўская — думаем, у прадстаўленні не мае патрэбы.
  • Вітольд Ашурак — палітвязень з Бярозаўкі, памерлы ў шклоўскай калоніі.
  • Кулевіч Руслан, Аляксей Шота, Алена Кавальчук, Ірына Новік (супрацоўнікі Hrodna.life).
  • Арцыбіскуп Арцемій — у пачатку чэрвеня гэтага года «па стане здароўя» быў вызвалены ад пасады. Святар адкрыта выступаў супраць неапраўданага гвалту.
  • Усе назіральнікі на выбарах-2020.
  • Юлія Сліўка. Пасля пачатку пратэстаў рабочыя абралі Юлію Сліўку старшынёй страйкаму «Гроднапрамбуда». На прадпрыемстве яна 13 гадоў працавала тынкоўшчыкам. У пачатку верасня жанчыну звольнілі, ёй сталі паступаць пагрозы. У снежні Юлія разам з сынам пераехала ў Польшчу.
  • Усе палітвязні.

Чытайце таксама: Светлана Варяница из «Белой Руси» стала «Человеком года Гродненщины». Кто еще получил такое звание?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025