Пасля дажджу на вул. Белуша апынуўся залітым пад'езд. Фота: чытачы Hrodna.life
Жыхары другога пад’езда дома па вул. Белуша, 10 летам 2021 года пакутуюць ад ліўняў. У пяціпавярховым доме працякае дах. У пачатку ліпеня патокі вады дайшлі да чацвёртага паверха. Падчас залевы 4 ліпеня дом працёк наскрозь — да першага паверха. У некаторых кватэрах замкнула праводку. Жыхары засталіся без электрычнасці. ЖЭС, па іх словах, не адрэагаваў.
У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася Наталля, жыхарка кватэры на чацвёртым паверсе. Яна распавяла, што пасля залевы 4 ліпеня пад’езд дома на вул. Белуша, 10 1982-га года пабудовы затапіла да чацвёртага паверха.
«Праблема сапраўды вельмі сур’ёзная. Быў заліты пяты і чацвёрты паверх. Вада сцякала па сцяне, дзе ўваходныя дзверы і звонку, і ўнутры, сцякала па лесвіцы», — апісала сітуацыю Наталля. 5 ліпеня ў 14.58 яна патэлефанавала ў ЖЭС № 6. Двое супрацоўнікаў, па словах гродзенкі, прыйшлі, вырашылі, што праблема ў даху, але ніякіх дзеянняў не распачалі.
Вада цякла па электрычных шчытах. Праз некаторы час на пляцоўцы чацвёртага паверха ва ўсіх кватэрах згарэла электрыка. Трое сутак Наталля была без электрычнасці на кухні. Прыйшлося падключаць падаўжальнікі, каб халадзільнікі працягвалі працаваць.
У кватэры Наталлі з аднаўленнем электрычнасці дапамаглі знаёмыя. А падключыць кватэру да электрычнага аўтамата было складана — работнікі, са слоў жыхаркі пад’езда, доўга адмаўляліся прыходзіць.
Вярнуўшыся з працы 17 ліпеня пасля залевы, Наталля ўбачыла, што пад’езд затоплены па першы паверх. «Лілося ўсё. У суседкі на пятым паверсе замкнула электраэнергію».
Пасля гэтага Наталля напісала скаргу ў ЖЭС № 6. У ім жыхары папрасілі ў тэрміновым парадку правесці рамонт, а таксама адрамантаваць і прыбраць пад’езд. Як толькі жыхары перададуць адказы з ЖЭС у рэдакцыю, мы іх апублікуем.
Суседзі Наталлі таксама напісалі зварот у ЖЭС і ў санстанцыю. Па словах жыхароў, пад’езд пасля першага ліўня прыбралі толькі 20 ліпеня. Усе гэта час у пад’ездзе быў непрыемны пах. «Смурод стаяў - бруд, пабелка, якая за тры тыдні сцякла — бамжы пахнуць лепш». Па законе, адказ на пісьмовы зварот павінен прыйсці праз два тыдні, у выпадку дадатковага вывучэння пытання — праз месяц.
«Будзем ваяваць далей», — сказала Наталля. Жыхары баюцца, што сітуацыя з электрычнасцю можа паўтарыцца ў выпадку наступных дажджоў.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…