У Гродне падрыхтавалі праект забудовы новага мікрараёна Грандзічы — квартала «Грандзічы-4». Гараджане змогуць пазнаёміцца з праектам з 2 да 16 жніўня, а 17 жніўня яго можна будзе абмеркаваць сустрэчы ў гарвыканкаме.
Участак новай забудовы размешчаны ў паўночнай частцы Гродна.
Праект прадугледжвае фармаванне ўзаемазвязаных жылой прасторы і грамадска-сацыяльнай забудовы з улікам рэльефу. Дваровая сістэма будзе паўзамкнёнай з унутранымі дварамі без транспарту і «прахаднымі» пад’ездамі. Пад’ехаць на аўто да дамоў можна будзе са знешняга боку двароў. Уздоўж вуліц з’явіцца комплекс разнапавярховых жылых дамоў (ад 7 да 9 паверхаў). Вышыннымі акцэнтамі будуць 19-павярховыя будынкі.
Тэрыторыя квартала «Грандзічы-4» — 30,9 га. Агульная плошча кватэр складзе 161,039 тыс. кв. м. У квартале запланаваныя:
Паглядзець на праект можна будзе з 2 да 16 жніўня 2021 года ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3) з 8.00 да 17.00 (перапынак — 13.00−14.00) у буднія дні.
Заўвагі і прапановы па праекце ў пісьмовай форме прымаюць з 2 па 27 жніўня 2021 года: на паштовы адрас гарвыканкама (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна) і ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгауза, 3, 230 023, г. Гродна), на электронную пошту arhitektur a@gorod.grodno.by або праз сэрвіс «Электронныя звароткі» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама: grodno.gov.by.
Праект прэзентуюць жыхарам Гродна 17 жніўня 2021 г. у 15.00 у будынку Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (пл. Леніна, 2/1, каб. 202, 2-гі паверх).
Новыя Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Тут збіраюцца стварыць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Усяго паводле планаў тут будуць пражываць 65 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…