У Гродне падрыхтавалі праект забудовы новага мікрараёна Грандзічы — квартала «Грандзічы-4». Гараджане змогуць пазнаёміцца з праектам з 2 да 16 жніўня, а 17 жніўня яго можна будзе абмеркаваць сустрэчы ў гарвыканкаме.
Участак новай забудовы размешчаны ў паўночнай частцы Гродна.
Праект прадугледжвае фармаванне ўзаемазвязаных жылой прасторы і грамадска-сацыяльнай забудовы з улікам рэльефу. Дваровая сістэма будзе паўзамкнёнай з унутранымі дварамі без транспарту і «прахаднымі» пад’ездамі. Пад’ехаць на аўто да дамоў можна будзе са знешняга боку двароў. Уздоўж вуліц з’явіцца комплекс разнапавярховых жылых дамоў (ад 7 да 9 паверхаў). Вышыннымі акцэнтамі будуць 19-павярховыя будынкі.
Тэрыторыя квартала «Грандзічы-4» — 30,9 га. Агульная плошча кватэр складзе 161,039 тыс. кв. м. У квартале запланаваныя:
- два дзіцячыя садкі на 335 і 230 месцаў;
- сярэдняя школа на 1020 месцаў;
- крама харчовых і нехарчовых тавараў на 1700 кв. м з кафэ на 150 пасадачных месцаў, комплексны прыёмны пункт;
- крама на 700 кв. м з кафэ на 50 пасадачных месцаў;
- ЖЭС; аддзяленне сувязі; філіял аддзялення банка; цырульні; офісы (убудаваныя);
- два паркінгі на 500 месцаў кожны.
Паглядзець на праект можна будзе з 2 да 16 жніўня 2021 года ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3) з 8.00 да 17.00 (перапынак — 13.00−14.00) у буднія дні.
Заўвагі і прапановы па праекце ў пісьмовай форме прымаюць з 2 па 27 жніўня 2021 года: на паштовы адрас гарвыканкама (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна) і ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгауза, 3, 230 023, г. Гродна), на электронную пошту arhitektur [email protected] або праз сэрвіс «Электронныя звароткі» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама: grodno.gov.by.
Праект прэзентуюць жыхарам Гродна 17 жніўня 2021 г. у 15.00 у будынку Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (пл. Леніна, 2/1, каб. 202, 2-гі паверх).
Новыя Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Тут збіраюцца стварыць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Усяго паводле планаў тут будуць пражываць 65 тысяч чалавек.
Чытайце таксама: