Пастанову суда Ленінскага раёна аб штрафе Ірыны Новік адмянілі. Справу разгледзіць у тым жа судзе іншы суддзя. Такі ліст прыйшоў Ірыне Новік 20 ліпеня з Гродзенскага абласнога суда.
«Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа — накіраванню на новы разгляд», — сказана ў лісце за подпісам суддзі Гродзенскага абласнога суда Віктара Сянько.
Ірына ў скарзе не адмаўляла, што размясціла фота з лагатыпам канала, прызнанага экстрэмісцкім. Але яна адзначыла, што суддзя парушыў яе права на абарону: за дзве гадзіны да суда яе адвакат накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе, але яе не запрасілі на пасяджэнне. Акрамя таго, суддзя прызначыла строгае спагнанне, не ўлічыла нізкі памер яе зарабатнай платы, стан здароўя, час, праведзены ў ІЧУ да разгляду справы, лічыць Ірына.
Суддзя з ёй пагадзіўся. На яго думку, недапушчэнне адваката — гэта істотнае парушэнне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таму пастанову суда варта адмяніць.
Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суда яна знаходзілася ў ІЧУ. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога не ела.
Рэдакцыі ж пазней прысудзілі другі штраф па гэтай жа справе. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў.
Чытайце таксама: Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках
Першы суд за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі - і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі.
18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў. У рэдакцыі ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб выплаціць яго. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджанне ад пракурора Гродна Уладзіміра Клішына.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…