Новости

Мост у парадку, але рух закрыты. Што адбываецца на Усходнім мосце і калі яго ўжо адкрыюць

Чацвёрты ў Гродне мост праз Нёман рыхтуюць да адкрыцця ў трэці раз. Гэта можа адбыцца ўжо 31 ліпеня або 1 жніўня: рамонтныя працы пасля апошняй залевы плануюць завяршыць за два тыдні.

Спецыялісты абяцаюць аднавіць размыты моцным дажджом мост за 7−8 дзён, расказалі на «Беларусь 4». На наладжванне ліўнёўкі можа спатрэбіцца больш часу, але не больш двух тыдняў. За гэты час збіраюцца падрыхтаваць новае ўрачыстае адкрыццё з канцэртнай праграмай.

Усходні мост прайшоў неабходныя выпрабаванні і гатовы да эксплуатацыі, але рух па ім пакуль не адкрыюць. Зараз на мосце працуе спецтэхніка, вядуць аднаўленчыя працы.

«[Ідзе] падвоз пяску, працы па бетанаванні, разбор завалаў, аднаўленне адхонаў і ухілаў. Пры гэтым, калі паралельна рухаецца грамадзянскі транспарт і цяжкая тэхніка — заўсёды ёсць небяспека якіх-небудзь пазаштатных сітуацый», — так старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік патлумачыў забарону на праезд транспарту па новым мосце.

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца новы аўтобусны маршрут: ён пройдзе праз новы мост

Адкрыццё моста пераносяць ўжо трэці раз, і другі раз яго размывае дажджом. Першае адкрыццё планавалі на 3 ліпеня, Дзень Незалежнасці. Тады яго перанеслі. Праз пару дзён, пасля моцнай залевы 5 ліпеня, затапіла новую развязку каля Пагаран, часткова абрынулася праезная частка, ходнік, размыла схілы. Гэта здарылася праз тое, што на іх яшчэ не вырасла трава, расказаў тады Уладзімір Каранік для «Гродна Плюс», да таго ж была пашкоджана ліўнёўка. Усё аднавілі, ліўнёўку перарабілі.

Пад’езд да моста пасля першага абвалу. Скрыншот відэа «Гродно Плюс»

На ўрачыстае адкрыццё моста і канцэрт 17 ліпеня мусіў прыехаць Аляксандр Лукашэнка. Праз наступствы новага моцнага дажджу адкрыццё зноў перанеслі.

Пасля дажджу 17 ліпеня праезная частка не пацярпела — па словах Караника, яе выратавала пераробленая ліўнёўка. Тым не менш у тым жа месцы абрынулася частка ходніка, зноў размыла схілы. «Праекціроўшчыкі кажуць, што разлічвалі на дождж, які бывае раз на 20 гадоў, але гэты нават іх разлікі перавысіў», — распавёў Уладзімір Каранік.

Пасля дажджу 17 ліпеня гродзенцы заўважылі, што вада ў Нёмане стала жоўтай ад змытага пяску, а лініі берагоў дэфармаваліся.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025