Навіны

Траіх святароў з Гродна знялі з пасадаў. Летась яны выступалі супраць гвалту (абноўлена)

Георгій Рой больш не настаяцель Пакроўскага сабора. Мікалай Гайдук больш не настаяцель Нікольскага храма на Архіерэйскім падворку. Анатолій Ненартовіч больш не сакратар Гродзенскай епархіі. Пра гэта паведаміў 18 ліпеня на асабістай старонцы ў Facebook прэс-сакратар Гродзенскай епархіі БПЦ дзіякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

«Они написали прошение. Но они никуда не делись. Они все остались в Гродно», — напісаў Дзмітрый.

Дзе будуць служыць святары, пакуль невядома. На афіцыйных старонках Гродзенскай епархіі і Беларускай праваслаўнай царквы інфармацыі пра новыя прызначэнні няма.

Летась, яшчэ да выбараў, айцец Георгій Рой адкрыта выступаў супраць падману. Пасля выбараў асуджаў гвалт. Заклікаў вернікаў маліцца за Беларусь і захаванне міру ў краіне. У той час званы на Пакроўскім саборы званілі кожную гадзіну, каб заклікаць беларусаў да міру і грамадзянскай згоды. На асабістай старонцы ў Facebook святар пісаў: «Пусть раскачивается церковный колокол, а не маховик насилия»

Чытайце таксама: «З падзякаю, што прывялі да беларушчыны». Святар з Гродна напісаў кнігу пра вёску Накрышкі і мясцовую парафію

«Што адбылося, не было для мяне нечаканасцю. Адразу, пасля вядомых падзей, я сябрам прапаноўваў пары, каго хутчэй здымуць, мяне ці Роя. Аказалася адначасова», — напісаў на асабістай старонцы ў Facebook Мікалай Гайдук. — Няма ў мяне злосці або крыўды. Шмат хто ведае, што я моцна перахварэў кавіднай пнеўманіяй і выкараскаўшыся з «ценю смяротнага», я яшчэ больш ўсвядоміў, адзінае, што павінна быць маім жыццёвым прыярытэтам, так гэта падзяка і глыбокая павага перад каштоўнасцю жыцця. Жывіце і радуйцеся жыццю самі і не гадьце ў жыцці іншым. Усім дабра і не хвалюйцеся!"

Кадравыя перастаноўкі ў Гродзенскай епархіі пачаліся ад чэрвеня. Тады «па стану здароўя» знялі з пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Ён таксама асуджаў гвалт з боку сілавікоў.

Чытайце таксама: Новы епіскап сказаў, што будзе няпроста, але цікава. Улады абяцалі падтрымаць

У другой палове дня 19 ліпеня стала вядома, што заменіць Георгія Роя на пасадзе настаяцеля Пакроўскага сабора ў Гродне протаіерэй Мікалай Лабынько. Пра гэта паведамілі на Instagram-старонцы Пакроўскага сабора: «Айцец Мікалай (Лабынько) 21 год у сане. Да прыбыцця ў Гродзенскую епархію служыў сакратаром Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелем прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна. За час настаяцельства айца Мікалая на тэрыторыі Пакроўскага прыходу быў заснаваны епархіяльны царкоўна-гістарычны музей, уладкаваны храм у гонар свяшчэннамучаніка Іаана Чыжэвічскага, праведзена рэканструкцыя цэнтральнага Пакроўскага храма — помніка архітэктуры, заснаванага ў 1795 годзе».

Георгія Роя вызвалілі ад пасады з выразам падзякі за панесеныя затраты. Яго новым месцам службы прызначаны храм у вёсцы Квасоўка недалёка ад Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024