Святлана Вараніца. Фота: grodnonews.by
Званне «Чалавек года Гродзеншчыны» атрымалі сем «выбітных жыхароў» Гродна. На абласную Дошку гонару занеслі па рашэнні аблвыканкама восем гродзенскіх арганізацый. Іх узнагародзілі ў аблвыканкаме 17 ліпеня, паведамляе «Гродзенская праўда».
Узнагароджанне адбылося ў рамках святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Павіншаваў пераможцаў спаборніцтва і лаўрэатаў прэміі намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Нявера.
— Гэта найвышэйшая ўзнагарода, і апынуцца тут і цяпер неверагодна натхняльна. Асабіста я і ўсе члены «Белай Русі» падтрымліваюць сувязь пакаленняў і выступаюць за пераемнасць. У сваёй працы заўсёды стараюся ствараць і быць на пазітыве. На мой погляд, важна быць чалавекам дзеяння: рабіць, а не казаць, — падзялілася намесніца старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Вараніца.
Чытайце таксама: Глава «Белой Руси» в Гродненской области Светлана Варяница — о фальсификациях, рейтинге президента и задержании Тихановского
На абласную Дошку гонару занеслі восем гродзенскіх арганізацый. Яны сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва за «дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці».
А каго вы прызналі б «Чалавекам года Гродзеншчыны»? Выказвайцеся ў нас у Facebook і ВКонтакте. Або адпраўце сваю версію з дапамогай формы ніжэй. Мы прааналізуем вашыя варыянты і раскажам пра іх.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…