Званне “Чалавек года Гродзеншчыны” атрымалі сем “выбітных жыхароў” Гродна. На абласную Дошку гонару занеслі па рашэнні аблвыканкама восем гродзенскіх арганізацый. Іх узнагародзілі ў аблвыканкаме 17 ліпеня, паведамляе “Гродзенская праўда”.

Узнагароджанне адбылося ў рамках святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Павіншаваў пераможцаў спаборніцтва і лаўрэатаў прэміі намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Нявера.

Святлана Вараніца з "Белай Русі" стала "Чалавекам года Гродзеншчыны". Хто яшчэ атрымаў такое званне?
Важна не проста казаць, што любіш сваю краіну, але і даказваць гэта справамі і стваральнымі ўчынкамі. Усе нашы дасягненні – гэта справа нашых уласных рук. Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім прысутным у зале. Гэта людзі, якія сапраўды паказваюць сваімі ўчынкамі і справамі любоў да Радзімы, – адзначыў Віталь Нявера. Фота: grodnonews.by

– Гэта найвышэйшая ўзнагарода, і апынуцца тут і цяпер неверагодна натхняльна. Асабіста я і ўсе члены “Белай Русі” падтрымліваюць сувязь пакаленняў і выступаюць за пераемнасць. У сваёй працы заўсёды стараюся ствараць і быць на пазітыве. На мой погляд, важна быць чалавекам дзеяння: рабіць, а не казаць, – падзялілася намесніца старшыні абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Вараніца.

Святлана Вараніца
Святлана Вараніца. Фота: grodnonews.by

Чытайце таксама: Глава «Белой Руси» в Гродненской области Светлана Варяница — о фальсификациях, рейтинге президента и задержании Тихановского

Хто яшчэ стаў “Чалавекам года Гродзеншчыны”?

  • Аблажэвіч Яўгенія Міхайлаўна, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Трыніці Інвест”, г. Гродна,
  • Адамчук Святлана Міхайлаўна, настаўнік музыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская гарадская гімназія»,
  • Мілейка Андрэй Міхайлавіч, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Ленінскага раёна Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,
  • Шунейка Алена Феліксаўна, метадыст выставачнай залы дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»,
  • Юрый Сцяпанавіч Чарнышоў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»,
  • Шчука Віктар Іванавіч, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”.

На абласную Дошку гонару занеслі восем гродзенскіх арганізацый. Яны сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва за “дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці”.

На абласную Дошку гонару па выніках 2020 года занеслі:

  • Адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”,
  • Адкрытае акцыянернае таварыства “Гроднапрамбуд”,
  • Гродзенскі філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”,
    Гродзенскае гарадское гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Купалінка”,
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”,
  • Установа аховы здароўя «Гродзенская Універсітэцкая клініка»,
  • Дзяржаўная ўстанова аховы здароўя “Гродзенская абласная станцыя хуткай медыцынскай дапамогі”,
  • Дзяржаўная ўстанова “Абласны дыспансер спартыўнай медыцыны”.

А каго вы прызналі б “Чалавекам года Гродзеншчыны”? Выказвайцеся ў нас у Facebook і ВКонтакте. Або адпраўце сваю версію з дапамогай формы ніжэй. Мы прааналізуем вашыя варыянты і раскажам пра іх.