Моцная залева адбылася пасля абеда ў суботу 17 ліпеня. Пад вадой зноў апынуліся вуліцы горада. Hrodna.life сабраў інфармацыю, як пацярпеў горад ад непагадзі.
Затапіла вуліцу Калючынскую. Узровень вады падняўся амаль па калена. Рух тралейбусаў спыніўся. На вуліцы Кірава стварыўся затор. Аўтамабілі рухаліся па пешаходнай частцы.
Таксама пацярпеў раён Вішнявец. Там выпаў град. Пад вадой апынуліся дарогі на вуліцы Паўднёвай. Была затоплена стаянка і скрыжыванне каля крамы «Дионис». Каля вуліцы Кабяка часткова быў затоплены праспект Янкі Купалы.
Затапіла і Румлёўскі мост. А на развязцы каля ГЦ «Triniti» утварыўся корак.
У гандлёвым цэнтры «Карона» пацёк дах.
У цэнтры горада затапіла завулак Віленскі і вуліцу Савецкую. Таксама заліло кальцавую развязку каля ГЦ «Корона».
На новай дарозе каля Пагаранаў усё аўтамабільнае палатно сышло пад ваду. Супрацоўнікі МНС перакрылі рух.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…