Чацвёрты мост праз Нёман другі раз не змаглі адкрыць. Свята зноў скасавала надвор'е
Адкрыццё чацвёртага ў Гродне, «Усходняга» моста ў другі раз перанеслі. Спачатку яго хацелі адкрыць у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня. Сёння, 17 ліпеня, на адкрыццё чакалі Лукашэнку. Абодва разы ўрачыстасці скасавала надвор’е.
Пра чарговы перанос адкрыцця моста напісаў 17 ліпеня Telegram-канал «Пул Первого». Паводле яго інфармацыі, старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў пра стыхію і прывёў аргументы на карысць пераносу. Сярод іх — бяспека выкарыстання апаратуры і «зусім не святочная атмасфера», якую «падмачыў» лівень.
Чытайце таксама: На Калючынскай вады па калена, на Кірава стаяць тралейбусы. Проста ў Гродне дождж
Пра новыя даты адкрыцця пакуль не паведамляюць. Да гэтага трэба аднавіць размытыя адхоны, узбочыны і адрамантаваць дарогу ў раёне Пагаран.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…