Новости

У Гродне прадаюць былы клуб Stop Line. Што там можа з’явіцца?

Памяшканне былога культавага для гродзенцаў клуба Stop Line выставілі на продаж. «Гродзенскі цэнтр нерухомасці» прапануе купіць яго ва ўласнасць за пачатковую цану ў 500 тысяч долараў (1 281 767,06 рублёў).

UPD 23.08. 23 жніўня аўкцыён не адбыўся — не паступіла заявак.

Памяшканне на вуліцы Урублеўскага, 1/1−1 ізаляванае. На продаж выстаўляюць клуб, актавую залу з цокальным паверхам і склеп. Агульная плошча — 1499,6 кв. м.

Клуб месціўся ў дзевяціпавярховым цагляным будынку 1989 года пабудовы
Будынак, дзе размешчаны былы клуб, — на скрыжаванні Урублеўскага і бульвара Ленінскага камсамола

Сцены ў памяшканні - цагляныя, падлогі аздобленыя пліткай, дошкамі, лінолеумам, паркетам і бетонам, уваход абліцаваны пліткай.

Клуб Stop Line у Гродне заснаваў Пётр Рацкевіч ў 1997 годзе. Там было два танцпляцы, выступалі прыезджыя выканаўцы і дыджэі, ладзілі тэматычныя вечарынкі. У 2014 клуб, разлічаны ў першую чаргу на студэнтаў, зачыніўся ў сувязі з высокай для яго арэндай. За амаль 20 гадоў працы ён стаў культавым. На развітальную вечарыну прыйшло 1200 чалавек, пісаў «Вечерний Гродно».

Былым Stop Line зацікавіўся ўладальнік сеткі «Евроторг». Кампанія хацела арандаваць памяшканне яшчэ да таго, як яго выставілі на таргі. З улікам плошчы, там можа з’явіцца крама «Еўраопт», пункт «Е-Дастаўкі» і «Езрапошты», піша «Вечерний Гродно».

Раней памяшканне належала Будаўніча-мантажнаму трэсту № 30, потым — ААТ «Гроднапрамбуд».

Аўкцыён пройдзе 23 жніўня 2021 года ў камітэце дзяржмаёмасці Гродзенскага аблвыканкама («Гроднааблмаёмасць»). Заяўкі на ўдзел можна дасылаць да 17 жніўня, 16:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025