Выстава n o n p l a c e. Фота: Instagram установы
Выставачны праект «n o n p l a c e» адкрыецца ў бары «Урбаніст» 16 ліпеня ў 20.00. Гродзенцы ўбачаць працы чатырох сучасных мастакоў - Таццяны Кандраценка, Таццяны Радзівілкі, Ігара Цішына і Яўгена Шадко.
Назва выставы «non place» (не-месца) адсылае да неалагізму, прыдуманага французскім антраполагам Маркам Оже для абазначэння прастор хуткаплыннасці, дзе людзі становяцца ананімнымі і адзінокімі. Гэта ўсё тыя публічныя прасторы, дзе чалавек губляе сваю ідэнтычнасць, знаходзячыся ў натоўпе або універсалізаванай функцыянальнай прасторы. Наш\Ваш «Урбаніст» уяўляе сабой адно з такіх не-месцаў - транзітную зону адпачынку, якая рэгулярна запаўняецца выдатнай публікай і часам творамі мастацтва, — распавялі ў бары «Урбаніст».
Адкрыццё выставы будзе суправаджацца DJ-сэтам ад 4_walls і напоямі. Выстава працягнецца да 15 жніўня 2021 года.
— Розныя пакаленні беларускіх мастакоў аб’ядноўвае вопыт адчування не-месца і візуальнае ўвасабленне гэтага вопыту ў прасторы жывапісу. Ці выпадковая гэтая сустрэча, ці існуюць якія-небудзь сувязі і гісторыі паміж карцінамі і іх аўтарамі, застанецца вырашыць гледачу — такому ж (са)ўдзельніку non-place, як і ўсе мы, — распавялі ў бары «Урбаніст».
Бар «Урбаніст» адкрыўся ў красавіку 2021 года. Бар дзяліцца на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе праходзяць выставы мастакоў, прэзентацыі і перформансы.
Чытайце таксама: В Гродно закрылся бар «Третье место»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…