Жыхар Смаргоні быў спецыялістам па працы з кліентамі ў “А1” і меў доступ да базы дадзеных кліентаў. У верасні мінулага года ён скапіяваў звесткі аб адрасах месца жыхарства і нумарах тэлефонаў супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.
Інфармацыю ён распаўсюдзіў у адным з чатаў у Telegram, паведамляе пракуратура.
Суд Смаргонскага раёна па арт. 352 КК прызначыў пакаранне – адзін год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).



