На 15 гадзін 9 ліпеня вядома пра ператрусы і затрыманні некалькіх журналістаў. Гэта — працяг акцый 8 ліпеня у дачыненні да незалежных медыя і СМІ. Намеснік кіраўніка следчага упраўлення КДБ Канстанцін Бычэк назваў гэта «зачысткай ад радыкальна накіраваных асобаў».
Раніцай 9 ліпеня ў Берасці сілавікі прыйшлі да журналіста і галоўнага рэдактара сайта «Natatnik» — Максіма Хлябца. У яго адбыўся ператрус. Забралі ноўтбук і тэлефоны. Максім праходзіць сведкам у справе аб тэрарызме. Зараз на свабодзе.
Да рэдактара сайта «Первый Регион» (навінавы партал Брэсцкай вобласці - заўв. Hrodna.life) Паўла Дайліда таксама прыйшлі невядомыя. Рэдактар Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11 дня.
Сілавікі прыйшлі да адміністрара партала «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка. У яго дома адбываецца ператрус.
З Лунінца паведамляюць пра сілавікоў у рэдакцыі газеты «Информпрогулка». У Ганцавічах сілавікі ў рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час».
Ператрус прайшоў у журналісткі «Onliner» Настассі Зянько. Яе адвезлі на допыт. Аператыўныя мерапрыемствы адбываюцца ў рамках арт. 293 КК (Массавыя беспарадкі) і арт. 342 КК (Арганізацыя альбо удзел у дзеяннх, якія парушаюць грамадскі парадак), — паведамляе Telegram-канал «Onliner».
У Глыбокім прыйшлі да журналісткі Таццяны Смоткінай. «Пад'ехалі і да майго дома міліцыянты. Стаіць машына каля дома, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», — напісала ў сваім Facebook Тацяна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…