Новости

У Гродне з’явіцца яшчэ адна гасцініца: на беразе Нёмана ля чыгуначнага маста

Будынак ваенізаванай аховы на вул. Падольнай, 23 у Гродне рэканструююць пад гасцінічны комплекс. Там з’явіцца гасцініца на 10 месцаў з абслугоўваючым блокам і хостэл на 16 месцаў. Адзін нумар на першым паверсе адвядуць для маламабільных груп насельніцтва. Праект яшчэ чакаюць грамадскія абмеркаванні.

Рэканструкцыю і выкарыстанне дэкаратыўных элементаў і дэталяў трэба зрабіць так, каб будынак не ўступаў у супярэчнасць з навакольным гістарычнай забудовай.

Будынак на вул. Падольнай, 23 пабудавалі ў 1930 годзе. Плошча будынка — 159,1 кв. м. Да продажу на аўкцыёне будынак належаў Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Будынак спрабавалі прадаць тры гады. У 2019 яго купілі на таргах. Тады за яго змагаліся 30 пакупнікоў, паведамляе «Вечерний Гродно».

Месца, дзе з’явіцца будучая гасцініца. Фота: Яндекс.Карты

Сістэма ацяплення ў будынку будзе электрычнай. Разглядаўся таксама варыянт з уладкаваннем ацяплення на мясцовых відах паліва. На думку ўладальнікаў, праект з электрычным ацяпленнем дазволіць акультурыць гістарычны цэнтр горада, захаваць гістарычнае аблічча будынка, павысіць якасць жыцця насельніцтва і мінімізаваць уздзеянне на кампаненты прыроднага асяроддзя.

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 10 ліпеня да 1 верасня. Рашэнне прымуць да 31 снежня.

Гістарычны квартал Падол

Вуліца Падольная — адна з самых старых вуліц Гродна. Тут калісьці знаходзіўся так званы Падол — квартал, які цягнуўся ўздоўж Нёмана ад Старога і Новага замкаў да могілак па вуліцы Антонава. Калісьці тут стаялі магнацкія палацы, якія перамяжоўваліся з жыллём простых людзей. Таксама на вуліцы былі дзве яўрэйскія малітоўныя школы. У канцы пазамінулага стагоддзя на вуліцы Падольнай знаходзілася і Аляксандраўскае рамеснае вучылішча.

Чытайце таксама: Падольная, 37: самы стары бровар у Беларусі, пра які вы нават не здагадваліся

Іншыя актуальныя грамадскія слуханні

Будынкі па вул. Перамогі, 4/26 і па вул. Перамогі, 4 корп. 50 у Гродне плануюць рэканструяваць пад гандлёва-складскі комплекс. Па вул. Рэпіна, 54 у планах — узвядзенне комплексу тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з выкарыстаннем незавершанага закансерваванага капітальнага будынка. Больш падрабязную інфармацыю аб гэтым можна даведацца на сайце гарвыканкама.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025