Ілля Пячынін, Таццяна Салаўёва і Павел Салаўёў выдалі эксперыментальны купальскі міні-альбом «Заклятая кветка купальная». Рэліз альбома адбыўся у сеціве 6 ліпеня. Пачуць музыкаў у жывым выкананні можна на Купаллі у маёнтку Тызенгаўза ў Караліно 9 ліпеня. Для Hrodna.life выканаўцы расказалі, як злучалі этна і электроніку ды эксперыментавалі з новымі ролямі.
У аснове альбома — некалькі аўтарскіх вершаў, народная песня і верш Янкі Купалы, што даў назву альбому. Гэты збор выканаўцы называюць эксперыментальным. Тут у кожнага шмат самастойнай і часам нязвыклай працы — ад вакала да партый на шэрагу інструментаў.
«Усё пачалося з дзясятак дзён таму, калі нас запрасілі зайграць этна-сэт на купальскай вечарыне. Мяне гэта натхніла, і я напісаў купальскі верш. Ён атрымаўся файным, сам нават ганаруся».
Салаўёў кажа, што калі прачытаў твор Іллі Пячыніну, той таксама ўзгадаў ўласны верш пра Купалле. У Таццяны Салаўёвай знайшліся ранейшыя накіды аранжыровак да купальскіх народных песень. Тады вырашылі сабраць напрацоўкі і падрыхтаваць міні-альбом. У студыі кожны з музыкантаў запісаў сваю частку праекта. Пасля Пячынін звёў іх у адзінае цэлае.
«Вынік перад вамі, — кажа Салаўёў. — Гэта не зусім „песенны“ альбом. Два творы — гэта вершы, прачытаныя пад музыку. Для мяне гэта новы досвед. Я ўпершыню ў ролі як бы вакаліста».
У працы над альбомам «Заклятая кветка купальная» бралі ўдзел:
Ілля Пячынін — верш, голас (4), флейты, гітары, электроніка, ідэя, запіс гуку;
Таццяна Салаўёва — спеў (2, 7), акустычная гітара, апрацоўка беларускай народнай песні (2), падпеўкі (6)
Павел Салаўёў - верш, голас, варганы, акарыны (6)
Ігар Адасік — уду, рэйнсцік ды інш. (2)
Ariel — голас, верш Янкі Купалы «Заклятая кветка» (1, 3, 5, 7)
Улляна Шамбакова — фота вокладкі, бэкстэйдж-фота
Таццяну Салаўёву ідэя зрабіць альбом застала па вяртанні з працяглай паездкі. «Адразу — хутка, хутка, яшчэ хутчэй! Дэдлайн праз тыдзень!
Канешне, я запалілася. Купальская ноч для мяне — не толькі прыгожы антураж. У першую чаргу — адна з паваротных кропак прыроднага гадавога цыклу. У гэты час душа, прынамсі, жаночая, атрымлівае магчымасць выявіцца крыху паўней, крыху ярчэй".
Па словах Таццяны, у працы давялося спалучаць творчасць з жорсткай дысцыплінай. «Акрамя досведу напаўмістычнай зачараванасці і натхнення альбом стаў для нас досведам дысцыпліны ды хуткай мабілізацыі ў сціслыя тэрміны».
«Я прачытаў верш Паўла, і ён мяне „ўставіў“ рэзанансам з маімі пачуццямі», — кажа Ілля Пячынін. — Вырашыў, што [ў аб’яднанні намаганняў] можа атрымацца цікавая канцэптуальная праца, спалучэнне этнікі і электронікі, архаікі ды мадэрну. Мы можам сумясціць той неа-фольк, які граем у рамах праекта Таццяны Салаўёвай, з маім электра-акустычным і постмадэрновым праектам «Аум!».
Меркаваннем Пячыніна праца над праектам атрымалася падобнай да зборкі калажу з полымя і вады сярод урбаністачнага хаоса з эпіцэнтрам у трансцэдэнтнай папараць-кветцы.
Чытай таксама: «Святы вечар» Ларисы Гениюш стал песней и клипом. Смотрите, какой рождественский проект сделали в Гродно
«Гроб на колесиках» принес победу гродненскому барду на «Витебском листопаде«
WELCOME TO HRODNA. Гродненцы рассказывают о любимых местах города по-английски
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…