З 1 ліпеня для ўезду ў Егіпет не патрабны ПЦР-тэст, калі ёсць сертыфікат аб вакцынацыі. Пры гэтым на сертыфікаце павінен быць адмысловы QR-код для пацвярджэння яго сапраўднасці, якога няма ў стандартнай форме ад беларускага Мінздароўя.
Сярод вакцын, якія падыходзяць для наведвання Егіпта без ПЦР-тэсту ёсць тыя, якімі прышчапляюць у Беларусі. Вось поўны спіс прызнаных вакцын:
Патрэбна поўная вакцынацыя. Паміж другой прышчэпкай і ўездам у Егіпет павінна прайсці 14 дзён (акрамя аднаразовых вакцын). На сертыфікаце аб вакцынацыі павінен прысутнічаць QR-код, які на беларускіх сертыфікатах не заўсёды ёсць. Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый паведаміў, што рыхтуе запыт у Міністэрства аховы здароўя.
Авіякампанія будзе дапускаць пасажыра на чартэрны рэйс у Егіпет з беларускім сертыфікатам аб вакцынацыі толькі па ўзгадненні з тураператарам. Ён жа павінны праінфармаваць турыста аб патрабаваннях Егіпта і магчымых наступствах, у тым ліку аб магчымай неабходнасці здаць ПЦР-тэст па прылёце ў Егіпет, патлумачылі ў «Белавія» для Onliner. Пры рэгістрацыі на рэйс таксама можна прад’явіць сертыфікат аб праходжанні ПЦР-тэсту (зробленага не раней, чым за 72 гадзіны да вылету).
Яшчэ адна папулярная цяпер для беларусаў краіна (куды лётаюць нашы самалёты) — Грузія. Там з 5 ліпеня прыезджым трэба выканаць дадатковыя ўмовы, піша «Минск-новости».
Турыстам, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19, неабходна прадставіць:
Пры гэтым такія прыезджыя не павінны перад прыездам знаходзіцца ў Індыі на працягу апошніх 14 дзён.
Да турыстаў без сертыфіката аб вакцынацыі патрабаванняў больш. Яны павінны:
Тыя, хто не прад’явіць сертыфікат аб адмоўным ПЦР-тэсце, павінны прайсці 8-дзённую самаізаляцыю. Спецыяльную форму заяўкі можна не запаўняць пасажырам з сертыфікатам аб вакцынацыі супраць COVID-19 і грамадзянам Грузіі. ПЦР-тэст на COVID-19 не патрэбен дзецям да 10 гадоў.
З 1 ліпеня Грузія адмяніла каменданцкую гадзіну. Цяпер там не трэба апранаць маску на вуліцы — толькі ў транспарце і ў закрытых памяшканнях.
Па вяртанні з Егіпта ў Беларусь самаізаляцыя не патрэбна. Грузія жа пакуль знаходзіцца ў спісе краін, пасля наведвання якіх патрабуецца 10-дзённая самаізаляцыя.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…