Гродзенскія мастакі Сяргей Грыневіч і Аляксандр Сільвановіч занялі першыя месцы на рэспубліканскім фестывалі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва «MONUMENT-21». Сяргей Грыневіч — у намінацыі «Майстэрства». Аляксандр Сільвановіч — у намінацыі «Навацыя» за праект «VIRUS. RED ZONE».
Праект Аляксандра Сільвановіча быў прысвечаны тэме каранавіруса. Для ўдзелу ў конкурсе Аляксандру прыйшлося змяніць свой почырк і іншыя сродкі выканання.
«Праект „VIRUS. RED ZONE“ я пачаў ствараць напрыканцы 2020 года і скончыў даволі хутка. Ён быў прысвечаны памяці майго сябра Уладзіміра Рамановіча. Тэматыка праекта складаная не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Яшчэ раней я думаў, дзе можна паказаць праект. Але ў Гродне не знайшлі месца. Беларускі саюз мастакоў падтрымаў ідэю і я скарыстаўся магчымасцю паказаць на фестывалі», — распавёў Hrodna.life Аляксандр Сільвановіч.
Фестываль «MONUMENT-21» адбываўся на разнастайных пляцоўках Мінска ў чэрвені. Ён аб’яднаў на разнастайных арт-пляцоўках сталіцы мастакоў-манументалістаў з усёй Беларусі. Арганізатарам выступіў Беларускі саюз мастакоў.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…