Гродзенскія мастакі Сяргей Грыневіч і Аляксандр Сільвановіч занялі першыя месцы на рэспубліканскім фестывалі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва «MONUMENT-21». Сяргей Грыневіч — у намінацыі «Майстэрства». Аляксандр Сільвановіч — у намінацыі «Навацыя» за праект «VIRUS. RED ZONE».

Гродзенскія мастакі занялі першыя месцы на фестывалі манументальнага мастацтва
Аляксандр Сільвановіч. Фота: Facebook «Цэнтр гарадскога жыцця»

Праект Аляксандра Сільвановіча быў прысвечаны тэме каранавіруса. Для ўдзелу ў конкурсе Аляксандру прыйшлося змяніць свой почырк і іншыя сродкі выканання.

«Праект „VIRUS. RED ZONE“ я пачаў ствараць напрыканцы 2020 года і скончыў даволі хутка. Ён быў прысвечаны памяці майго сябра Уладзіміра Рамановіча. Тэматыка праекта складаная не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Яшчэ раней я думаў, дзе можна паказаць праект. Але ў Гродне не знайшлі месца. Беларускі саюз мастакоў падтрымаў ідэю і я скарыстаўся магчымасцю паказаць на фестывалі», — распавёў Hrodna.life Аляксандр Сільвановіч.

Гродзенскія мастакі занялі першыя месцы на фестывалі манументальнага мастацтва
«VIRUS. RED ZONE». Фота: Facebook «Цэнтр гарадскога жыцця»

Фестываль «MONUMENT-21» адбываўся на разнастайных пляцоўках Мінска ў чэрвені. Ён аб’яднаў на разнастайных арт-пляцоўках сталіцы мастакоў-манументалістаў з усёй Беларусі. Арганізатарам выступіў Беларускі саюз мастакоў.


Чытайце таксама:

«Мама любіць сонейка, тата — чорныя сэрцайкі»… Гродзенскі мастак другі год летам праводзіць заняткі з асаблівымі дзецьмі

Калі «нашы» прыйдуць да ўлады, стану ў апазыцыю". Сяргей Грыневіч пра швейцарскую майстэрню, драныя джынсы і смерць Кудзіна