На новай аўтамабільнай развязцы распачалося аднаўленне дарожнага палатна. 4 ліпеня ў час моцнай залевы там абрынуўся кавалак асфальта. Адрамантаваць дарогу плануюць за 7−10 дзён.
«Гэта месца, дзе сышлося некалькі неспрыяльных фактараў. Па-першае — гэта новая дарога, таму адкосы яшчэ не ўмацаваны травой і дзірваном. І апынуліся больш схільныя да разбурэння вадой. Акрамя гэтага, менавіта ў гэтым месцы адкос пры разбурэнні быў пашкоджаны ліўнёўкай і адпаведна ў гэтае месца вада пачала паступаць як з самаго дарожнага палатна, так і з каналізацыі, што абумовіла такі маштаб пашкоджанняў дарожнага палатна», — распавёў старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік тэлеканалу «ГроднаПлюс».
Пры аднаўленні дарогі плануюць арганізаваць латкі для аварыйнага скідання вады і ўмацаваць схілы геасеткай, каб у выпадку затаплення дзірван мог супрацьстаяць вадзе. Адрамантаваць дарогу плануюць за 7−10 дзён.
Таксама ідзе ацэнка месцаў па ўсім горадзе, дзе ўзніклі праблемы з падтапленнямі, сказаў Каранік. У будучыні там павінны зрабіць ліўнёўкі і латкі для скідання вады.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…