Новости

«Па пагадненні бакоў». У Гродне звольніўся галоўны ўрач «Псіхіятрыі-Наркалогіі»

29 чэрвеня стаў апошнім працоўным днём для галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-Наркалогія» Максіма Варанко. Ён звольніўся па пагадненні бакоў. Некаторыя звязваюць cыход галоўнага лекара з падзеямі пасля выбараў. Варанко сцвярджае, што вырашыў сысці, каб заняцца ўласнымі праектамі.

Аб звальненні галоўнага лекара Hrodna.life паведамілі некалькі крыніц. Інфармацыю пацвердзілі ў яго прыёмнай.

Максім Варанко

  • У 2000 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (ГрДМУ) па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа».
  • Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.
  • У 2006 годзе скончыў клінічную ардынатуру ГрДМУ па спецыяльнасці «Псіхіятрыя».
  • Галоўны пазаштатны спецыяліст па наркалогіі Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
  • Амаль 10 гадоў быў галоўным лекарам «Псіхіятрыі-Наркалогіі».
  • Быў самым маладым галоўным урачом у Гродне — узначаліў установу ў 35 гадоў.

Некаторыя суразмоўцы Hrodna.life палічылі, што звальненне Максіма Варанко звязанае з візітам Уладзіміра Караніка ва ўстанову або з актыўнай пазіцыяй ягоных супрацоўнікаў. «Гэта [візіт Караніка — заўв. Hrodna.life] было ў верасні [2020], а сыходжу я ў ліпені [2021]. <…> Увесь горад абмяркоўвае гэтую інфармацыю. Гэта на самай справе маё рашэнне», — пракаментаваў Максім.

Чытайце таксама: Бег, чай и котики. Что поможет от стресса, если к психологу не дойти

Падаў на звальненне яшчэ ў красавіку

Яго кантракт заканчваўся ў лютым 2022 года, але заяву на звальненне Максім падаў яшчэ ў красавіку 2021 года.

 — У мяне ёсць іншыя інтарэсы, якія я хацеў бы развіваць. У наступным годзе было б 10 гадоў, як я галоўны лекар. У прынцыпе, у адміністрацыйным плане мне расці не вельмі цікава: я зразумеў, што я больш застаўся лекарам. Заставацца на гэтай пасадзе далей? [ Не цікава] - я ўжо ўсё ведаю.

Таму яшчэ ў красавіку я падаваў заяву на звальненне. Проста з улікам абставінаў - у тым ліку, што я быў старшынём на выпускных іспытах на медыка-псіхалагічным факультэце ў Гродзенскім медуніверсітэце, — прасіў, каб мяне вызвалілі ад пасады з 1 ліпеня.

Усе, я сёння атрымаў працоўную кніжку. Па пагадненні бакоў вызвалены ад займаемай пасады".

Чытайце таксама: «Берите паузу». Как семья из Гродно живет с разными политическими взглядами и что об этом думает психолог

У планах — уласныя праекты

Максім пракаментаваў чуткі аб магчымым ад’ездзе. «Я застаюся ў Гродне, у Беларусі. Буду далей тут працаваць для гродзенцаў, для беларусаў, як гэта было дагэтуль. І нічога ў гэтым плане не мяняецца».

Для пачатку ў ліпені былы галоўны ўрач плануе адпачыць. А пазней будзе «працягваць займацца тым жа, што люблю — псіхіятрыя, псіхатэрапія». Таксама ў яго ёсць ідэі іншых праектаў, але сутнасць іх Максім пакуль не раскрыў.

 — Я ўвесь час працаваў у дзяржаўнай арганізацыі - 21 год. < … > Практыкі працаваць на сябе ў мяне яшчэ не было. Гэта зусім новы вопыт, які я хачу паспрабаваць. < … > Сёння ў мяне апошні дзень працы, заўтра першы дзень за ўсё маё жыццё, калі я на 100% не ведаю, чым буду займацца. Я падпрацоўваў студэнтам, потым я ведаў, куды я размяркуюся, што я буду рабіць далей. А цяпер гэта зусім іншы, новы вопыт. Ён для мяне цікавы тым, што сам сабе гаспадар, — сказаў Максім.

Хто будзе галоўным урачом?

Сяргей Букін, намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамогі, кандыдат медыцынскіх навук. Крыніца фота: mmc.grodno.by/

Пакуль абавязкі галоўнага ўрача будзе выконваць Сяргей Букін, намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамогі, кандыдат медыцынскіх навук. Пазней старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік абярэ галоўурача з кандыдатур, прапанаваных Галоўным упраўленнем аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025