Фото: pexels.com
Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску прымае дакументы на падаўжэнне шэнгенскай візы, выдадзенай любой краінай — сябрам шэнгенскага пагаднення. Галоўныя ўмовы — віза павінна быць выдадзена не менш, чым на год, і яе тэрмін дзеяння павінен быў скончыцца не раней за 2018 год.
Такім чынам, па новую візу могуць звярнуцца ўладальнікі візаў любой краіны шэнгенскага пагаднення тэрмінам ад 1, 2, 3 і 5 гадоў, якія скончыліся ў 2018, 2019, 2020 ці 2021 годзе (да момант падачы дакументаў у візавы цэнтр).
Прыём дакументаў на падаўжэнне «шэнгена» пачаўся з 28 чэрвеня. Падаць дакументы магчыма толькі пасля папярэдняга запісу праз сайт (https://blsspain-belarus.com/), паведамляе візавы цэнтр. Там жа можна знайсці дэталі падачы дакументаў з рознымі мэтамі паездкі. Кантакт-цэнтр будзе аказваць толькі інфармацыйныя паслугі. Заявы будуць разглядаць цягам 14 рабочых дзён, у выпадку неабходнасці дадатковай праверкі тэрмін могуць падоўжыць да 30 дзён. Дакументы неабходна падаць мінімум за 15 каляндарных дзён да даты паездкі.
Падаць дакументы ў іспанскі візавы цэнтр можна толькі асабіста, або за членаў сям'і з пацвярджэннем сваяцтва.
Таксама па візы зараз могуць звяртацца сваякі грамадзян краін Еўрасаюза, уласнікі нерухомасці ў Іспаніі, а таксама прадстаўнікі раней дазволеных катэгорый (маракі; удзельнікі спартыўных спаборніцтваў; прадстаўнікі бізнесу пры наяўнасці запрашэння ад іспанскай кампаніі; кіроўцы грузавікоў, пілоты самалётаў, бортправаднікі або сцюардэсы; высокакваліфікаваныя супрацоўнікі іспанскіх арганізацый, праца якіх не можа ажыццяўляцца дыстанцыйна; студэнты; грамадзяне з мэтай лячэння (планава — з пісьмовага дазволу Консульствы Іспаніі ў Маскве)).
З 31 траўня 2021 візавы цэнтр таксама ўдакладніў спіс неабходных дакументаў:
Для непаўналетніх, якія вандруюць з адным з бацькоў, патрэбна натарыяльная даверанасць з дазволам на паездку ад другога з бацькоў.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…