Вул. Горкага, 3-2. Фота: Яндекс.Карты
Памяшканне ў будынку на вул. Горкага, 3−2 прадалі 28 чэрвеня з аўкцыёну. Верагодна, там з’явіцца магазін, як і раней. Астатняя нерухомасць у гістарычным цэнтры пакупнікоў не зацікавіла.
Пакупнікі папрасілі не называць іх дадзеных і адмовіліся размаўляць з прэсай. Hrodna.life стала вядома, што аўкцыён прайшоў без паніжэння кошту. Гэта значыць, цана склала 21 400 рублёў.
Па ўмовах аўкцыёну, на працягу года пакупнік павінен будзе распрацаваць і зацвердзіць дакументацыю на рэканструкцыю або капітальны рамонт. Работы трэба завяршыць за тры гады. Пакупніку забаронена знішчаць, прычыняць шкоду і пагаршаць тэхнічны стан будынка. Таксама забароненыя навукова неабгрунтаваныя змены фасада, так як будынак — прыклад шэраговай гістарычнай забудовы і знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра.
Таксама на аўкцыёне пакупніка маглі знайсці нежылыя памяшканні ў будынках па вул. Маркса і Падольнай. Але на гэтыя лоты заявак не паступіла.
Чытайце таксама: В Гродно в Старом городе и Новом свете продают недвижимость: где и за сколько?
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…