Акцыя салідарнасьці ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч
Некалькі дзясяткаў беларусаў увечары 25 чэрвеня прайшлі маршам па вуліцах Беластока. Яны спыніліся каля Генеральнага консульства Беларусі, дзе выказалі сваю незадаволенасць сітуацыяй на радзіме. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны першага «Маршу салідарнасці» беларусаў у Беластоку.
У акцыі салідарнасці ўдзельнічалі як беларусы, якія жывуць у Польшчы ўжо некалькі гадоў, так і тыя, хто з’ехаў з Беларусі пасля выбараў 2020 года. Акцыя была ўзгодненая з уладамі Беластока.
«Мы не думалі, што пройдзе цэлы год, а сітуацыя будзе неяк пагаршацца. Гэта немагчыма было ўявіць. Усе мы спадзяваліся, што рэжым падзе. Месяц, два, паўгода, але вось ужо прайшоў цэлы год. Мы сабраліся каля консульства, каб перадаць прывітанне работнікам будынка і сказаць пра тое, што мы не згодныя з тым, што адбываецца. Мы будзем прыходзіць і выказваць сваю нязгоду», — распавяла на акцыі кіраўніца фонду «Białoruś 2020» Марына Ляшчеўская.
Таксама каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку выступіў лідар страйкаму Мінскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі і іншыя прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Чытайце таксама:
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…