Навальніца летам-2021. Фота: Сяргей Марозаў, facebook.com/banifacyj
Каля 19.00 23 чэрвеня ў Гродне пачалася навальніца. Шквалісты вецер парывамі 13−18 м/сек прывёў да падзення дрэў, паведамляў МНС. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як горад перажыў дождж, а кіроўцы ратавальнікі аўтамабілі ад патопу і граду.
Яны сумесна з іншымі службамі працавалі ў Гродне і Гродзенскім раёне, піша БЕЛТА.
«У Гродзенскім раёне дрэва ўпала на дах жылога дома, у абласным цэнтры па вуліцы Будзёнага паваленым дрэвам пашкодзіла аўтамабіль», — распавялі ў МНС. Таксама дрэва ўпала на КПП вайсковага шпіталя па вуліцы Дзяржынскага.
Гараджане сутыкнуліся з затапленнем на вул. Брыкеля, вул. Кірава, каля аўтавакзала, паведамляе AutoGrodno.by.
Так пасля навальніцы выглядае новабудоўля на вул.Саяпіна, паведамляе чытач newgrodno.by.
У Гродне выпаў град памерам да 2,5 см. некаторыя аўтааматары накрылі аўтамабілі, каб абараніць іх, паведамляе AutoGrodno.by.
Людзі ад непагадзі не пацярпелі. Сур’ёзных ПП не зарэгістравана.
Згодна з прагнозам надвор’я, вячэрнія навальніцы могуць здарыцца яшчэ некалькі разоў да канца гэтага тыдня. На 24 чэрвеня pogoda.by абяцае ў многіх раёнах Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература будзе трымацца на ўзроўні +29.+34 ° С.
МНС папярэджвае аб небяспецы гарачага надвор’я з дапамогай смс. Такое паведамленне сёння атрымалі некаторыя гродзенцы.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…