Падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Фота: Алена Кавальчук
Інфармацыя пра ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс у інтэрв'ю 18 чэрвеня euroradio.fm недакладная і скажоная «ў мэтах дыскрэдытацыі органаў улады», мяркуе пракуратура Гродзенскай вобласці.
У інтэрв'ю 18 чэрвеня дырэктар хоспіса Вольга Вялічка расказвала пра ціск на хоспіс. Вольга казала, што яны двойчы пісалі заяву ў СК з просьбай вярнуць апарат ШВЛ, але яго не аддалі. Таксама яна паведаміла пра ціск на супрацоўнікаў з боку работнікаў ДФР і СК і ўскрыцці памяшканняў хоспіса.
Пракуратура з ёй не пагадзілася. Паводле інфармацыі на сайце, прымусова памяшканні судовыя выканаўцы не ўскрывалі. Скаргі ад супрацоўнікаў хоспіса на дзеянні службовых асоб Следчага камітэта і органаў прымусовага выканання не паступалі, паведамілі ў пракуратуры.
Супрацоўнікі Следчага камітэта ў студзені і сакавіку 2021 года прасілі супрацоўнікаў забраць апарат ШВЛ, але яны гэтага не зрабілі, паведамілі ў пракуратуры. Яны адзначылі, што адабранне апарата ШВЛ не паўплывала на дзейнасць хоспіса, таму што там аказваюць не медыцынскія паслугі, а паліятыўную дапамогу. Акрамя таго, у бальніцах дастаткова ШВЛ у тым ліку для падапечных хоспіса.
Аб ускрыцці памяшканняў загаварылі, калі Вользе Вялічка 17 чэрвеня напісаў у Viber чалавек, які прадставіўся судовым выканаўцам. Ён паведаміў, што калі супрацоўнікі хоспіса не дадуць ключы ад памяшканняў, іх прымусова ўскрыюць з супрацоўнікамі РАУС. Да гэтага дзве арганізацыі разарвалі дамову арэнды з хоспісам.
Чытайце таксама: Бывшие помещения Гродненского детского хосписа хотят принудительно вскрыть
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…