Алесь Дзянісаў у "Цэнтры гарадскога жыцця". Фота: facebook героя
Гродзенскі відэааператар-фрылансер і музыка Алесь Дзянісаў разам з жонкай Наталляй і дачкой Дар’яй 22 чэрвеня наведаў Упраўленне Следчага камітэта Гродзенскай вобласці. Сям’ю Дзянісавых выклікалі ў СК у якасці сведак па крымінальнай справе «Мажэйка-Пушкіна», узбуджанай за дэманстрацыю карціны.
Алесь Дзянісаў некалькі гадзін даваў паказанні і цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні справы, паведаміў БАЖ.
— Допыт праводзіўся прыстойна і спакойна. Самае смешнае, што я сам на адкрыцці выставы не быў. Я тады быў заняты, і прыехаў значна пазней. Быў на ёй літаральна 5−6 хвілінаў, калі ўжо ўсё скончылася. Мы сабраліся з сям’ёй і сяброўкамі і сышлі ў госці. Жонка разам з сяброўкамі прыйшлі паглядзець выключна праект распісу Старога замку — праект Пушкіна, з якім ён планаваў удзельнічаць у тэндары, — пракаментаваў Дзянісаў Hrodna.life.
Алеся Дзянісава раней судзілі паводле арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» (у рэдакцыі 2003 года — Hrodna.life). У 2018 годзе яго судзілі за рэпост са старонкі, прызнанай экстрэмісцкі. У жніўні 2020 года яго жорстка затрымалі, пасля чаго Алесь трапіў у бальніцу. Адміністрацыйную справу пасля спынілі. У сакавіку 2021 года ў яго дома прайшоў агляд, а Дзянісава дапыталі па справе аб нібыта фінансаванні пратэстаў.
На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.
Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы. Паўла тады затрымалі на трое сутак, але пасля адпусцілі. Мастак Алесь Пушкін тры месяцы знаходзіцца у СІЗА.
Журналістка і рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. 26 сакавіка да яе з ператрусам прыйшлі сілавікі. Пляцоўку «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе праходзіла выстава, ліквідавалі праз суд.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…