На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы.

У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз і збіраліся з’ехаць  на аўтамабілі. Афіцэры распачалі пагоню і спрабавалі спыніць машыну парушальнікаў. Тыя не рэагавалі на сігналы памежнікаў і адначасова выкідалі з аўто ўпакоўкі. Ім удалося пазбавіцца чатырох скрыняў. 

Пазней аўтамабіль, які належаў грамадзяніну Польшчы знайшлі ў лесе. Каля яго затрымалі дваіх грамадзян Беларусі. Грамадзянін Польшчы, які ўцёк, быў затрыманы па месцу жыхарства,” – паведаміла Hrodna.life прэс-сакратар Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Здановіч.

У перакінутых праз мяжу пакунках знайшлі   2 000 пачак цыгарэтаў. Кошт тавару складае каля 30 000 злотых (каля 20 000 беларускіх рублёў – заўв. Hrodna.life). Затрыманыя грамадзяне Беларусі маюць ўзрост 31 і 35 гадоў. Грамадзяніну Польшчы –  39.

Гэта не першы выпадак кантрабанды з выкарыстаннем дрона. 20 красавіка 2021 года польскія памежнікікі спынілі кантрабанду з 5 600 пачак цыгарэт. Іх кошт складаў больш 84 000 злотых (больш за 55 000 беларускіх рублёў – заўв. Hrodna.life).

Чыйтайце больш:
Мігранты штурмуюць беларуска-польскую мяжу. За 2021 год іх стала больш у 4 разы