Навіны

Суддзя, які вынес прысуд Вітольду Ашурку, трапіў пад санкцыі

Суддзя Лідскага раёна Максім Філатаў трапіў у чацвёрты пакета санкцый Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму. Ён вядомы тым, што асудзіў на пяць гадоў Вітольда Ашурка, які пасля памёр у шклоўскай калоніі. Філатаў - адзіны прадстаўнік Гродзенскай вобласці, які трапіў пад санкцыі.

Чым вядомы Максім Філатаў?

Максім Філатаў - намеснік старшыні суда Лідскага раёна. Згодна з сайтам zubr.cc, засудзіў лідчан да штрафаў агульным памерам 12 420 рублёў і да 94 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суддзя Філатаў асудзіў палітзняволенага Вітольда Ашурка на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт.364 КК, судзіў відэаператара Андрэя Фралова. Тры гады калоніі ён прысудзіў былому фельчару хуткай дапамогі і прадаўцу ў «5 элеменце» Алегу Краўцову за актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК). Максім Філатаў прысудзіў тры гады «хатняй хіміі» па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Максіму 41 год. Ён займаецца паўэрліфтынгам. У 2019 годзе прывёз «срэбра» з чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу, паведамляе «Лідская газета». У лідскай спартзале, дзе ён займаўся, яму ў заплечнік паклалі экскрэменты, паведаміў адзін Telegram-канал. З-за гэтага ўзбудзілі крымінальную справу.

Даведацца, што Максім Філатаў думае пра санкцыі, пакуль не атрымалася. У прыёмнай Hrodna.life паведамілі, што ён заняты, і папрасілі перазваніць праз гадзіну. Пазней сказалі, што суддзя ўсё яшчэ заняты і «ніякіх каментароў даваць не будзе».

Што за санкцыі?

На пасяджэнні ў Люксембургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Еўрасаюза зацвердзілі чацвёрты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны спіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Еўрасаюз, апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза, такім чынам ён набудзе моц, піша «Радыё С**бода».

Хто туды трапіў?

У спісе — суддзі, следчыя, пракуроры, дэпутаты, супрацоўнікі дзяржаўных СМІ і прэс-службаў, чыноўнікі, функцыянеры і бізнесоўцы. Поўны спіс можна паглядзець тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024