Новости

Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Зараз ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў

ТАА «Гродна Лайф Медыя», уладальніку сайта Hrodna.life, прысудзілі штраф у 500 базавых велічынь (14 500 рублёў). Гэта максімальна магчымы штраф паводле артыкула 19.11, частка 2 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычынай новай адміністрацыйнай справы стала адно фота, размешчанае памылкова. Яго выдалілі праз некалькі гадзін. Яшчэ адзін штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) за тое ж фота атрымала рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік.

Справу Hrodna.life разглядала суддзя Ганна Ляусік. У якасці прадстаўніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна быў старшы інспектар Вадзім Налівайка.

Сведка Ірына Новік, рэдактарка Hrodna.life, на пасяджэнні не была — яна зараз у бальніцы. Аляксей Шота, галоўны рэдактар і прадстаўнік Hrodna.life, заявіў хадайніцтва аб пераносе пасяджэння, бо сведка важная. У пераносе разгляду справы адмовілі. Паказанні Ірыны зачыталі ў судзе.

Сведкам ад РАУС быў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэй Пігульскі. Ён і знайшоў артыкул, фота з якога выклікала прэтэнзіі міліцыі. Там быў лагатып Telegram-канала, раней прызнанага экстрэмісцкім.

На судзе ён заявіў, што хоць фатаграфію ў артыкуле замянілі праз некалькі гадзін, ён змог зрабіць скрыншот колькасці праглядаў. Але ў адкрытым доступе такой інфармацыі па сайце няма. Таксама ён расказаў, што міліцыя кожны дзень маніторыць навінавыя сайты і Telegram-каналы ў пошуках забароненай інфармацыі.

Аляксей Шота ў судзе віну не прызнаў. Фатаграфія прабыла на сайце кароткі час, адмысловага намеру ў яе размяшчэнні не было, а прычынай стала тэхнічная памылка — лагатып быў бляклы і амаль непрыкметны. Яго замянілі амаль на тыдзень раней, чым міліцыя выказала прэтэнзіі. Аляксей збіраецца абскарджваць рашэнне суда Ленінскага раёна ў абласным судзе. Яго маёмасць, канфіскаваную ў час агляду кватэры, пакінулі пад арыштам да выплаты штрафу.

Аляксей Шота ў судзе да пачатку працэсу

Галоўнага рэдактара і дырэктара Hrodna.life Аляксея Шоту затрымалі ў нядзелю 30 траўня каля дома. У яго кватэры правялі агляд. У дачыненні да рэдакцыі пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 19.11 КаАП. 1 чэрвеня затрымалі рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суда ён знаходзіўся ў ІЧУ. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога не ела.

Чытайце таксама: Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках

Гэта другі суд над Hrodna.life па артыкуле 19.11, частка 2 КаАП. Першы адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоте штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі — і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі. Тэхніку, якую яшчэ зімой забралі з офіса пры аглядзе, дагэтуль не вярнулі пасля экспертыз.

Чытайце таксама: 61 судейский молоток или 273 портрета президента. На что может пойти штраф Hrodna.life и сколько это в бюджете?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024