Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле значныя і цікавыя публікацыі ад 7 па 12 чэрвеня — якія самы час прачытаць. Галоўнымі тэмамі былі: фільм пра гангстэра родам з Гродна, пікет на польска-беларускай мяжы і новае дзяржаўнае свята.
Пікет на польска-беларускай мяжы: пратэстоўцы заблакавалі дарогу, Латушка перадаў патрабаванні Саўміну
Пратэстоўцы на чале з палітыкам Паўлам Латушкам пачалі акцыю па блакаванні дарогі ў пункце пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» на польска-беларускай мяжы. Акцыя пачалася 8 чэрвеня ў 12:30 паводле польскага часу. На яе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.
17 верасня ў Беларусі зрабілі дзяржаўным святам
Дзень народнага адзінства з’явіцца ў Беларусі. Яго будуць святкаваць 17 верасня. Адпаведны ўказ № 206 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Выхадны ў гэты дзень рабіць не плануюць.
Памёр актор Гродзенскага тэатра лялек Юрый Мянько
Актор Тэатра лялек Юрый Мянько памёр 6 чэрвеня на 59-м годзе жыцця. Пра гэта трупе паведаміла жонка актора.
Дачку былога кіраўніка крымінальнай міліцыі Гродна асудзілі на 15 гадоў турмы ў Непале
Аліну Алдошыну, дачку былога намесніка старшыні Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына, асудзілі на 15 гадоў турмы і штраф $ 4300. Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў. Яны будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. Пра гэта аднаму з замежных тэлеканалаў паведаміў Джыван Ніраўля з непальскага Бюро Кантроля за наркотыкамі.
У ЗША знялі фільм пра гангстара, які нарадзіўся ў Гродне
Мастацкі фільм «Меер Ланскі» ў галоўных ролях з Сэмам Уортынгтанам і Харві Кейтель выйдзе ў кіно 24 чэрвеня. Карціна раскажа біяграфію гродзенскага яўрэя, які ў дзяцінстве з’ехаў у ЗША і стаў там адным з самых паспяховых гангстараў у гісторыі. У адрозненне ад калегаў па небяспечным бізнэсу, ён не сеў у турму, не загінуў у разборцы, а дажыў да глыбокай старасці.
«За голас на выбарах маглі растраляць». Беларускі святар, — пра працу місіянерам у Афрыцы
Каталіцкі святар Анджэй Ганчар схуднеў на 30 кілаграм. Для гэтага яму не спатрэбіліся дыеты, спорт і правільнае харчаванне — ён проста паехаў на місіі ў Афрыку.
Ад белых каўнерыкаў да гламурных шпілек. Як моднічалі гродзенскія выпускнікі ад 1950-х да нашых дзён
Белыя каўнерыкі на сукенках, велюр яркіх колераў, а пасля вячэрнія сукенкі «у дол». Рэдакцыя Hrodna.life і стылістка Алена Бяляева прасачылі, як развівалася мода на выпускных вечарах. Фатаграфіі розных гадоў мы атрымалі ад чытачоў і знайшлі ў сваіх альбомах.