Гандлёвы цэнтр «Фламінга» плануюць рэканструяваць і павялічыць. Перад гэтым праект павінен прайсці грамадскае абмеркаванне. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.
Прапануецца павялічыць гандлёвы цэнтр на 2000 м2. Гэта амаль што ў два разы болей чым зараз. У прыбудове плануецца размясціць крамы дзіцячых і прамысловых тавараў, а таксама кафэ на 50 пасадачных месцаў з адкрытай тэрасай на ўзроўні другога паверха.
Плануецца змяніць праезд да суседніх жылых дамоў. Ён будзе толькі з вуліцы Лізы Чайкінай і Рэпіна, каб машыны жыхароў не перасякаліся з транспартам гандлёвага цэнтра. Двары дамоў прапануюць рэканструяваць, стварыць 30 новых парковачных месцаў, а таксама дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі.
Пашырэнне гандлёвага цэнтра ўжо планавалася ў чэрвені 2019 года. Тады таксама прайшло грамадскае абмеркаванне. Але рэканструкцыю так і не распачалі.
Азнаёміцца з праектам можна будзе з 21 чэрвеня па 6 ліпеня ў вестыбюлі Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3) з панядзелка па пятніцу з 8:00 па 13:00 і з 14:00 па 17:00. Таксама на сайце гродзенскага гарвыканкама.
Прэзентацыя адбудзецца 30 чэрвеня ў 15:00 ў будынку гарвыканкама, кабінет 202.
Інфармацыя аб выніках грамадскага абмеркавання будзе размешчана на сайце Гродзенскага гарвыканкама да 3 жніўня.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…