Гадавальнік фарэлі на Мадэйры, Партугалія. Фота: Jan Helebrant, fickr.com
У Гродне хочуць пабудаваць каскадныя сажалкі для ўтрымання фарэлі. Яны могуць з’явіцца ў Пышках у прыбярэжнай зоне Нёмана. Праектам займаецца Гродзенская тытунёвая фабрыка. Пра гэта стала вядома з сайта дзяржзакупак.
Каскадныя сажалкі - гэта сістэма вадаёмаў, размешчаных на розных узроўнях і аб’яднаных скразным цячэннем вады. Такія сажалкі побач з Гродна можна ўбачыць у сядзібна-паркавым комплексе «Радзівілкі». Вось як яны выглядаюць.
Дзве каскадныя сажалкі ў жалезабетонных чашах размесцяцца на ўчастку памерам арыентыровачна 60×20м. Перапад па вышыні складзе шэсць метраў. Заказчыкі адзначаюць, што для ўтрымання фарэлі неабходная чыстая, праточная вада з тэмпературай ад +3 да +20°С. Прыбярэжную зону Нёмана добраўпарадкуюць. Таксама ў прапановах трэба прадугледзець аэрацыю сажалак.
Як будуць выкарыстоўвацца сажалкі і ці змогуць там гуляць гараджане, вырашаць на стадыі праектавання, распавялі Hrodna.life ў аддзеле капітальнага будаўніцтва фабрыкі. Навошта вырашылі стварыць такі праект і хто яго прыдумаў, у аддзеле не раскрылі — гэта «камерцыйная таямніца».
Так як будаўніцтва плануецца ў водаахоўнай зоне, праект чакае абавязковая Дзяржаўная экалагічная экспертыза.
Перадпраектная дакументацыя, згодна з закупкай, каштуе 19 500 BYN. Іх тытунёвая фабрыка возьме з уласных сродкаў. Заяўкі прымаюць да 17 чэрвеня.
Таксама «Нёман» вырабляе бытавыя маскі, перавозіць грузы, валодае гасцініцай «DRIVE-HOTEL», базай адпачынку «Привал», паляўнічай гаспадаркай і рыбалоўнай гаспадаркай у структуры аграэкатурыстычнага комплексу «Белый Лось».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…