Першы сінгл «Per Aspera» з будучага альбома музыканты прадставілі 1 чэрвеня. Пласцінку доўга не маглі выпусціць — папярэдняя выйшла ў 2007 годзе. Зараз Deathbringer шукае лэйбл для выдання новага рэлізу.
— Было ўкладзена занадта шмат працы і сродкаў, каб проста ўзяць і выкласці яго ў інтэрнэт цалкам. Мы хочам зрабіць паўнавартасны рэліз, у тым ліку і на фізічных носьбітах. Таму пакуль шукаем выдаўца. Незалежна ад гэтага праз некалькі тыдняў выкладзем яшчэ адзін сінгл, — напісалі музыканты ў суполцы «ВКонтакте».
Аб стварэнні другога альбома музыканты абвяшчалі яшчэ ў 2010 годзе. Мяркуючы па камэнтарах у сацыяльных сетках, меркаванні прыхільнікаў падзяліліся: хтосьці хацеў паўтарэння папярэдняга альбома, хтосьці застаўся задаволены новым гучаннем. Набыць трэк і падтрымаць музыкаў можна тут.
— Здавалася, гэта будзе доўжыцца вечна, і мне ніколі не ўдасца скончыць новы альбом Deathbringer. Гэты альбом вісеў нада мной найцяжэйшым грузам. Увесь час усё складвалася не ў лепшы бок: я ўвесь час сутыкаўся з неспадзяванымі абставінамі, перашкодамі, праблемамі зусім рознага характару, — напісаў у суполцы «ВКонтакте» лідар гурта Арцём Сярдзюк.
Сярод праблем ён адзначыў змены складу, фінансавыя цяжкасці, праблемы са здароўем, занятасць у іншых групах і асноўную працу. Да пачатку 2018 года альбом быў цалкам зведзены. Але бачанне матэрыялу ў аўтараў змянілася, і працу прыйшлося працягнуць.
Для супрацоўніцтва запрасілі беларускіх і замежных музыкантаў: Bobby Koelble (Death), Tommy Talamanca (Sadist), Mariusz «Thrufel» Domaradzki (Masachist, ex-Yattering, ex-Azarath, ex-Shadows Land), Ігара Кавалёва (Nebulae Come Sweet, Woe Unto Me), Аляксея Седана (Seven Daily Sins, ex-Thelema).
Альбом некалькі разоў перазводзілі, змяняючы падыходы да гучання — і цяпер ён гатовы. Музыкі падзякавалі прыхільнікам за «веру» і «падтрымку». Канцэрты музыканты плануюць даваць з 2022 года.
DEATHBRINGER — адны з прадстаўнікоў досыць рэдкага стылю музыкі на постсавецкай прасторы — progressive technical death metal, пішуць пра сябе музыкі. Група была ўтворана вясной 2002 года гітарыстам Арцёмам Сярдзюком. Сваю канцэртную дзейнасць DEATHBRINGER пачалі ў 2003 годзе. У 2007 годзе выпусцілі першы альбом «HOMO DIVISUS». Музыкі выступалі з гуртамі VADER, BEHEMOTH, MARDUK, HATE, DEVILYN, SCEPTIC, THY DISEASE, CRIONICS, FRONTSIDE, NEOLITH, PARRICIDE, DEAD INFECTION, LUNA AD NOCTUM, NON OPUS DEI, TOXIC BONKERS, ROSSOMAHAAR, FLESHBOMB, RASTA, DIVINA ENEMA, EVTHANAZIA.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…