Аліну Алдошыну, дачку былога намесніка старшыні Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына, асудзілі на 15 гадоў турмы і штраф $ 4300. Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў. Яны будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. Пра гэта аднаму з замежных тэлеканалаў паведаміў Джыван Ніраўля з непальскага Бюро Кантроля за наркотыкамі.
Аліну і Паўла затрымалі ў снежні 2019 года ў Міжнародным аэрапорце Катманду. У іх знайшлі 6 кг какаіну схаванага ў зімовых куртках. З 21 снежня 2019 гродзенцы знаходзіліся пад арыштам. Беларусы настойвалі, што яны не ведалі пра какаін і пагадзіліся правесці рэчы, думаючы, што ўнутры медычныя прэпараты. За працу ім запрапанавалі $ 2000.
Беларусам далі мінімальнае пакаранне, бо за такое злачынства у Непале наказваюць заключэннем ад 15 да 25 гадоў, а таксама штрафам ад $ 4400 да $ 22 000.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…