У Гродне 2 чэрвеня абвясцілі прысуд па «справе Ціханоўскага». Суд Кастрычніцкага раёна пастанавіў пакараць:
Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму,
Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму.
Яўгена Разнічэнка — трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Рашэнне вынесла суддзя Вольга Бекушава. Менавіта столькі запатрабаваў пракурор Мікіта Мыслівец. Абвінавачаных пакінулі пад вартай. Кожнаму з іх залічылі час заключэння пад варту. Адзін дзень пад вартай роўны аднаму дню пазбаўлення волі. Тое бок, напрыклад, Дзмітрый Фурманаў выйдзе на свабоду праз год.
Пацярпелыя атрымалі па 1000 рублёў
З Уладзіміра Кнігі спагналі 1 000 рублёў на карысць пацярпелага амапаўца Дзмітрыя Рахунка — столькі ён і папрасіў, абяцаўшы перадаць грошы ў дзіцячы дом. Разнічэнка заплаціць Дзмітрыю Казлоўскаму столькі ж, хоць той папрасіў 8 000 рублёў.
З Кнігі таксама спагналі 229, 94 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама — як пакрыццё маёмаснай шкоды. На выплату грошай у абвінавачаных ёсць месяц. Таксама яны заплацяць дзяржпошліны — каля 100 рублёў. Іх маёмасць пакінулі пад арыштам да выплаты іскаў. З маёмасці Фурманава арышт знялі. Плакаты, якія захоўваюцца ў справе, знішчаць.
Міліцыя ў судзе
У гэты дзень у судзе было больш міліцыі, чым звычайна. На прыпынку побач дзяжурыў аўтобус, два мікрааўтобусы з сілавікамі і міліцэйскі аўтамабіль. Па два супрацоўнікі міліцыі ў форме сустракалі на ганку і каля ўваходу ў суд. На пасяджэнне прыйшлі людзі ў цывільным, падобныя да сілавікоў. Здымаць у залі суда забаранілі нават да пачатку пасяджэння. Чацвёра пацярпелых у суд не прыйшлі.
Абвінавачаныя будуць абскарджваць прысуд, паведамілі іх абаронцы.
Чытайце таксама:
- «Хочешь сесть в тюрьму — езжай в Беларусь». Обвиняемым по «делу Тихановского» предоставили последнее слово
- Гродненцам запросили наказания по «делу Тихановского». Пять фактов про дело, которое длится год (обновлено)
- В Гродно начали судить трех человек по «делу Тихановского». Дмитрий Фурманов дал показания (обновлено)
- «Готовились за год, сговорились со Статкевичем». Прокурор рассказал, что произошло в день задержания Тихановского в Гродно
- Судебная ширма и телесные повреждения у обвиняемых. Как гродненцев судят по «политическим» статьям