Навіны

Палітвязня Дзяніса Івашына не адпусцілі з СІЗА на пахаванне бабулі

28 траўня ў Гродне пахавалі бабулю палітвязня Дзяніса Івашына Раісу Арцёмаву. Дзяніса, зняволенага пад варту ў СІЗА, на пахаванне не даставілі, хоць яго мама Людміла напярэдадні прасіла пра гэта следчага па справе Лаўранчука.

Спачатку следчы катэгарычна адмовіўся адпусціць Дзяніса, распавялі блізкія. Але на наступны дзень маці Дзяніса патэлефанавалі са схаванага нумары і сказалі, што тэлефануюць ад следчага. Суразмоўца спытаў, дзе і калі будзе пахаванне, заявіўшы, што прынялі рашэнне адпусціць Дзяніса на адпяванне ў царкву. Маму Дзяніса папярэдзілі, каб падчас развітання прысутныя не вялі фота- і відэаздымку. Тым не менш, Дзяніса на адпяванні і пахаванні блізкія не ўбачылі.

Што кажа закон?

Згодна з арт.92 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, асуджаным да пазбаўлення волі могуць дазволіць выезд за межы папраўчай установы пры выключных абставінах, да якіх адносіцца ў тым ліку смерць блізкага сваяка. У выпадку са зняволенымі пад вартай рашэнне прымае следчы, распавялі Hrodna.life праваабаронцы.

Кароткатэрміновы выезд у выпадку смерці сваяка таксама дазваляецца ў выпадку адміністрацыйнага арышту паводле ч. 8 арт 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Палітвязня Яўгена Афнагеля таксама не адпусцілі на пахаванне бацькі, пісаў reform.by. Hэсурс nash-dom.info успомніў і іншыя сітуацыі, калі асуджаных або зняволеныз у СІЗА не дастаўлялі на пахаванне блізкіх.

Жонка: лісты не даходзяць, можа аказвацца ціск

Лістоў ад Дзяніса ягоная жонка не атрымлівала ўжо месяц. Апошняе датавана 29-ым красавіка, хоць, па словах Вольгі, піша ён іх кожны тыдзень. Яна мяркуе, што і яе лісты да Дзяніса не даходзяць.

 — Таксама ёсьць меркаваньне, што ў дадзены момант на яго йдзе псыхалягічны ціск, а можа нават шантаж. Цалкам дапускаем, што ў выпадку не атрыманьня патрэбнай спэцслужбам інфармацыі (напрыклад, прызнаньня ў тым, чаго ён не рабіў), яны пачнуць і фізычныя катаваньні! — напісала жонка Дзяніса Вольга.

Дзяніс Івашын — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя Informnapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Яго абвінавацілі паводле арт 365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. З моманту затрымання знаходзіцца ў турме № 1 Гродна. Прызнаны палітвязнем. У зняволенні ён знаходзіцца 76-ы дзень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025